Вы тут

У мінулую суботу пад коламі цягнікоў загінулі трое мужчын


Няшчасныя выпадкі адбыліся ўвечары на працягу пяці гадзін, паведамілі ў МУС.


Фота: Miguel Palomino Urdapilleta / Pixabay

Спачатку ў 17.35 на чыгуначнай станцыі Пухавічы цягніком Мінск — Гомель быў збіты 59-гадовы жыхар вёскі Насыцк. Затым у 19.50 недалёка ад абгоннага пункта Каранёўка ў Гомельскім раёне пад грузавы цеплавоз трапіў 61-гадовы жыхар аднайменнага пасёлка.

Каля 22.30 на прыпыначным пункце Асіна ў Дзяржынскім раёне 47-гадовы мінчанін вырашыў перайсці рэйкі перад набліжэннем пасажырскага саставу Гродна — Гомель, у выніку чаго быў ім збіты.

Па ўсіх фактах праводзіцца праверка. Устанаўліваюцца абставіны здарэння, у тым ліку фізічны стан загінулых на момант трагедыі.

З пачатку года на чыгунцы Беларусі адбылося 12 няшчасных выпадкаў, з якіх большасць скончылася для пешаходаў смяротным зыходам, удакладнілі ва ўпраўленні арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб’ектах транспарту МУС.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.