Сёлета перад’юбілейны, 29-ы па ліку міжнародны фестываль мастацтваў пройдзе з 13 па 21 ліпеня. Першыя білеты на мерапрыемствы, якія адбудуцца ў Летнім амфітэатры і ў віцебскім Палацы спорту, паступілі ў продаж у гарадскія касы 21 лютага. А ад сёння яны дасяжныя і для ўсіх ахвотных — праз сайты і касы білетных аператараў kvitki.by i ticketpro.by. Дарэчы, па вопыту мінулага года білет на канцэрт у Летнім амфітэатры ці КЗ «Віцебск» зноў заменіць візу для замежнікаў.
Як адзначыў днямі на першай прэс-канферэнцыі дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі, сярэдні кошт квіткоў застанецца на леташнім узроўні — напрыклад, трапіць на ўжо традыцыйную «Уверцюру да фестывалю» можна за 30-75 беларускіх рублёў, а вось найдаражэйшымі, як і раней, застаюцца білеты на канцэрты адкрыцця і закрыцця «Славянскага базару ў Віцебску» — да 220 рублёў. Зрэшты, пры набыцці да 20 сакавіка квіткі абыдуцца танней на 10%.
Сярод цікавінак 2020 года — шоу Філіпа Кіркорава #Колернастрою, улюбёны публікай КВЗ-канцэрт каманд Вышэйшай лігі Міжнароднага саюза Клуба вясёлых і знаходлівых (у ім заяўлены каманды «Станцыя спартыўная», «Барцы. Паўночны дэсант», «Доктар Хаус», «НАТЕ» і «Напалеон дынаміт»), сольнік Валерыя Меладзе пры ўдзеле «M-Band», Альбіны Джанабаевай і невядома якога складу гурта «ВІА Гра», вяртанне начнога канцэрту «Зоркі Еўрабачання», канцэрт «Жывая музыка кіно» з удзелам артыстаў праектаў «Голас» і «Голас. Дзеці». Абяцаныя і іншыя сюрпрызы, якія арганізатары будуць раскрываць паступова, падаграваючы цікавасць публікі.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота gck.by
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.