Вы тут

Хлопца аштрафавалі за купанне ў акварыуме


Хлопца з Брагінскага раёна аштрафавалі за хуліганства ў гомельскай краме, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкама.


Малады чалавек 21 лютага залез у акварыум з рыбамі ў адной з крамаў па вул. Мазурава ў Гомелі, дастаў нешта з дна і сышоў. Дзеянні незвычайнага пакупніка трапілі на відэа. Кіраўніцтва гандлёвага цэнтра звярнулася з заявай у міліцыю.

Сёння 23-гадовы малады чалавек самастойна прыйшоў у РАУС і патлумачыў прычыну свайго ўчынку. "Ён распавёў, што ў той дзень зрабіў прапанову рукі і сэрца дзяўчыне, а яна выкінула пярсцёнак ў акварыум. Хлопец папрасіў прадаўца прынесці сачок, каб дастаць залатое ўпрыгожванне. Але чакаць дапамогі не стаў і залез у ваду. Знайшоўшы пярсцёнак, сышоў разам з дзяўчынай, якая здымала яго дзеянні на відэа", - распавялі ва УУС.

У дачыненні да маладога чалавека складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), ён павінен заплаціць штраф.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.