Вы тут

У Мінску прадстаўлены талісман чэмпіянату свету па хакеі 2021 года


У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь прадставілі афіцыйны талісман чэмпіянату свету па хакеі з шайбай ІІХФ 2021 года - ім стаў Вожык Спайкі.

На званне галоўнага сімвала будучаму турніру прэтэндавала больш за 100 работ ад прадстаўнікоў Беларусі і Латвіі, паведамляе hockey.by


Выбар пераможцы конкурсу на распрацоўку талісмана быў давераны зорнаму журы, у склад якога з беларускага боку ўвайшоў легендарны хакеіст, настаўнік мінскага «Дынама» Міхаіл Грабоўскі, чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава, рэзідэнт Comedy Club Андрэй Скараход, саліст групы БІ-2 Шура, чэмпіён UFC Андрэй «Пітбуль» Арлоўскі, алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ганна Гуськова, генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі і старшыня ФХБ Генадзь Савілаў, з латвійскага - прэзідэнт федэрацыі хакея Латвіі Айгарс Калвіціс, тэлевядучыя Армандс Сімсанс і Айвіс Цэрыньш, кіраўнік аргкамітэту турніру ў Латвіі Эдгарс Бунцыс, гітарыст гурта Brainstorm Яніс «Magic» Юбалтс, спявак Інтарс Бусуліс і Каспарс Булс, выканаўчы дырэктар мабільнага аператара BITE Latvia.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».