Вы тут

Прадстаўлены талісман Чэмпіянату свету па хакеі 2021 года — ім стаў Вожык Спайкі


На званне галоўнага сімвала турніру прэтэндавала больш за 100 работ ад прадстаўнікоў Беларусі і Латвіі, свае заяўкі дасылалі як прафесійныя мастакі і студыі дызайну, так і звычайныя аматары спорту.


Выбар пераможцы конкурсу быў давераны зорнаму журы, у якое з беларускага боку ўваходзіў Міхаіл Грабоўскі, Дар'я Домрачава, Ганна Гуськова і іншыя вядомыя асобы краіны. Яны ўлічылі і меркаванне балельшчыкаў, бо прагаласаваць за ўпадабаны персанаж мог любы жадаючы. Свой выбар зрабілі каля васьмі тысяч чалавек. Ацэнка работ праводзілася па некалькіх параметрах: графічнае выкананне, адпаведнасць тэматыцы, крэатыўнасць ідэі, сумяшчальнасць персанажа з традыцыямі і культурай Беларусі і Латвіі.

Уладальнікам прыза глядацкіх сімпатый ад беларускага боку сталі Дзмітрый Галіноўскі і Павел Марчанкаў, якія прапанавалі ідэю Хрушча. Але асноўным талісманам чэмпіянату свету было вырашана зрабіць Вожыка Спайкі, ён атрымаўся з кампіляцыі ідэі Янота Гулякі і Вожыка. Дапрацавала ідэю крэатыўнае агенцтва DАB.

Вожык — адна з самых распаўсюджаных жывёл у свеце. Ён вельмі разумны і кемлівы, а хуткасці яго рэакцыі можа пазайздросціць кожны. І няхай з выгляду герой зусім не вялікі, але заўсёды змагаецца да пераможнага канца, пускаючы ў ход не толькі іголкі, але і вострыя зубкі. Менавіта гэтым і славяцца хакейныя зборныя Беларусі і Латвіі — сваёй няўступлівасцю, гатоўнасцю біцца да фінальнай сірэны. Арганізатары лічаць, што вобраз вожыка вельмі добра пасуе абедзвюм нашым зборным — працавітыя, хуткія, спрытныя, здольныя ў патрэбны момант даць адпор саперніку на спартыўнай арэне.

— Калі мы гаворым пра талісман, то ўлічваем многія аспекты: маркетынг, асноўную аўдыторыю, якая будзе раскупляць цацкі і карыстацца імі візуальна і тактыльна, — адзначае старшыня Беларускай федэрацыі хакея Генадзь Савілаў. — Мы павінны былі задаволіць не толькі фармат сваёй аўдыторыі, але і еўрапейскай, англамоўнай. Непадатлівасць вожыка і яго вастрыня характэрныя пакуль, на жаль, больш для латвійскай каманды, чым для нас. Але, спадзяюся, да 2021 года мы будзем такімі ж калючымі і няўступлівымі ў адносінах да ўсіх сапернікаў.

Нагадаем, турнір пройдзе ў Мінску і Рызе з 7 да 23 мая 2021 года.

Дар'я Лабажэвіч

Фота Ганны Занкавіч

Загаловак у газеце: Маленькі, ды ўдаленькі


Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.