Вы тут

У аграгарадку Хацежына Мінскага раёна адкрылі новую амбулаторыю


Яе праектная магутнасць — 23 наведванні ў змену. Медыцынская ўстанова будзе абслугоўваць 3756 чалавек з населеных пунктаў Хацежына, Галоўкі, Таборы, Новая Вёска, Старое Сяло.


Мінскі раён — адзін з найбуйнейшых у вобласці і штогод прырастае на 5—7 тысяч чалавек. І тут робяць усё неабходнае, каб зрабіць медыцынскую дапамогу як мага больш даступнай для жыхароў.

Дарэчы, амбулаторыі ў Гатаве і Мачулішчах рэарганізаваны ў паліклінікі. Уведзена ў дзеянне пасля рэканструкцыі амбулаторыя ў Астрашыцкім Гарадку. У планах — бальніца ў Заслаўі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: ru.diez.md

Загаловак у газеце: Новая амбулаторыя ў Хацежыне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.