Вы тут

Магілёўскія бібліятэкі правядуць Дзень адчыненых дзвярэй 26 лютага


26 лютага Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі, паведаміла БелТА загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара аддзела абслугоўвання насельніцтва і інфармацыі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса Клаўдзія Ільініч.


twitter.com

"Разнастайныя забаўляльныя і пазнавальныя мерапрыемствы як у цэнтральнай бібліятэцы горада, так і ў іншых філіялах будуць праходзіць у гэты дзень. Для гасцей арганізуюць прэзентацыі кніжных навінак. Тых, хто вырашыць стаць нашымі сталымі чытачамі, чакаюць прыемныя сюрпрызы і розыгрышы", - распавяла Клаўдзія Ільініч .

А ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К.Маркса правядуць інтэрактыўную экскурсію "Чытацкія свавольствы" з элементамі гульні і мноствам заданняў. Тут можна будзе пазнаёміцца ​​таксама з працай інтэрактыўных гурткоў і аб'яднанняў па інтарэсах. Аналагічныя мерапрыемствы запланаваны ў іншых бібліятэках горада.

"Майстар-клас па дэкупажу, прэзентацыя фотавыставы "Дарога дадому" і дабрачыннага праекта "Бібл@йкі" арганізаваны ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы. Узімку наша бібліятэка праводзіла дабрачынную акцыю ў дапамогу бяздомным жывёлам. Акцыя завяршылася, а нашы чытачы дагэтуль працягваюць прыносіць падарункі для жывёл. Так з'явілася ідэя зрабіць невялікі фотапраект: размясціць фота катоў і сабак, якія маюць патрэбу ў сям'і", - падзялілася Клаўдзія Ільініч.

У іншых бібліятэках горада запланаваны арт-заняткі, мультмарафоны і парады, кніжныя спаборніцтвы і вечарынкі, разнастайныя майстар-класы, гульнявыя праграмы і мерапрыемствы да Масленіцы.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.