Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на прызначэнне новых першых намеснікаў запрасіў і саміх кіраўнікоў міністэрства і ведамства, у якія прызначаліся людзі. Таму што гэта — найважнейшыя фігуры, якія ў выпадку неабходнасці павінны, самае малае, быць здольныя ўзначаліць гэтыя структуры, патлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
Новыя начальнікі не павінны цягнуць за сабой тых, з кім раней працавалі
Адно з патрабаванняў лідара краіны — новыя начальнікі не павінны цягнуць за сабой тых, з кім раней працавалі. «Мы кажам „свежая кроў“, дык давайце прызначаць прафесіяналаў або звонку, каб не было кругавой парукі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Замест уступнага слова кіраўнік дзяржавы наладзіў дыялог з кандыдатамі. На вакансію першага намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка крымінальнай міліцыі быў прадстаўлены палкоўнік міліцыі Генадзь Казакевіч, які да гэтага ўзначальваў галоўнае ўпраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС.
Аляксандр Лукашэнка спытаў Генадзя Казакевіча, якое месца займае упраўленне, якое той узначальваў, у крымінальнай міліцыі. У структуры злачыннасці наркагандаль займае не самую вялікую долю, але падраздзяленне, якое папярэджвае і выкрывае злачынствы ў гэтай сферы, з’яўляецца найбольш прасунутым, бо злодзеі ў ёй больш вытанчаныя, а злачынствы здзяйсняюцца з выкарыстаннем высокіх тэхналогій, патлумачыў палкоўнік міліцыі.
«Зараз вытанчаныя ўсе, і крымінальнікі, і наркадзялкі, і гандляры людзьмі, ніхто адкрыта на гэту вайну не ходзіць, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Але што ў вас будзе самым галоўным кірункам у крымінальнай міліцыі?»
Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што 70 працэнтаў злачынстваў адбываюцца па лініі крымінальнага вышуку (злачынствы супраць маёмасці і ўласнасці грамадзян), дык наколькі новы першы намеснік міністра гатовы займацца гэтым напрамкам? Генадзь Казакевіч паведаміў, што праходзіў службу на пасадзе начальніка следчага ўпраўлення горада, дзе расследаваліся ўсе злачынствы, у тым ліку крымінальнага характару, мае вопыт работы і ў раскрыцці эканамічных злачынстваў, у тым ліку карупцыйных. «Аператыўна-вышуковая дзейнасць аднолькавая для ўсіх падраздзяленняў крымінальнай міліцыі, — адказаў ён. — Вядома, спецыфіка ёсць. Буду ўнікаць ў яе і арганізоўваць работу».
Прэзідэнт прызначыў Генадзя Казакевіча першым намеснікам міністра МУС.
На пасаду першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі кіраўнік дзяржавы прызначыў генерал-маёра Сяргея Церабава, які да гэтага ўзначальваў упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці.
Яго месца зойме палкоўнік Аляксандр Мельнікаў, які займаў пасаду начальніка упраўлення ўласнай бяспекі КДБ.
Церабаў: Асноўная задача — недапушчэнне дэструктыўнага ўплыву звонку
«Калі Прэзідэнт прымаў кадравае рашэнне, ён асабліва падкрэсліў важнасць арганізацыі кадравай работы ведамства, абазначыў неабходнасць пастаяннага ўдасканалення кадравай работы, узроўня прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў, забеспячэнне перемнасці работы — з ўлікам гэтага былі пастаўлены адпаведныя задачы», — расказаў журналістам новы першы намеснік старшыні КДБ Сяргей Церабаў.
Ён дадаў, што яго новая пасада прадугледжвае вырашэнне задач выключнай кампетэнцыі КДБ (арганізацыя контрразведвальнай дзейнасці, барацьба з тэрарызмам і іншае). Гэтыя напрамкі былі канкрэтызаваныя, асобна Прэзідэнт спыніўся на пытаннях супрацьдзеяння карупцыі — абазначыў неабходнасць здабывання вычарпальных доказаў, недапушчальнасць фармалізму, шаблоннасці работы, дублявання задач паміж праваахоўнымі органамі.
Абстаноўка зараз у Беларусі стабільная, кантралюемая, сказаў журналістам генерал-маёр. «Неабходна браць на ўвагу транзітны характар нашай рэспублікі, — дадаў ён. — І тут асноўная задача — недапушчэнне дэструктыўнага ўплыву звонку, на гэтым будуць сканцэнтраваны асноўныя намаганні ў нашай рабоце».
Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч нагадаў журналістам, што галоўная задача міліцыі — захаванне жыцця, здароўя і ўласнасці грамадзян.
«За апошнія гады, дзякуючы намаганням не толькі МУС, але і ўсіх зацікаўленых, вызначыліся станоўчыя трэнды на зніжэнне колькасці агульнакрымінальных злачынстваў (крадзяжы, рабаванні, разбоі, замахі на жыццё і здароўе грамадзян). Мы павінны ўсяляк гэта падтрымліваць і ўмацоўваць, — сказаў ён. — Яшчэ адна задача, якую паставіў кіраўнік дзяржавы, — супрацьдзеянне карупцыі, якое павінна насіць сістэмны характар. Гэта значыць, мы павінны займацца тымі злачынствамі, якія наносяць найбольшую шкоду інтарэсам дзяржавы і грамадства, а не займацца дробнай, так званай бытавой карупцыяй».
Што тычыцца змагання з кіберзлачыннасцю, МУС ужо некалькі гадоў рыхтуе кадры ў гэтай сферы. «Мы стварылі падраздзяленне інтэрнет-разведкі, якое паспяхова супрацьдзейнічае гэтаму злу па ўсіх кірунках, ці тое гандаль наркотыкамі, ці тое сексуальны гвалт у адносінах да дзяцей у сетцы Інтэрнет, — дадаў прызначаны першы намеснік міністра. — Беларускі вопыт запатрабаваны і прызнаны ў свеце»
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Фота БелТА
Велізарнае пачуццё адказнасці за будучае краіны.
Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.