Вы тут

Памёр гісторык і паэт Эдуард Дубянецкі


Беларускі гісторык, культуролаг і паэт Эдуард Дубянецкі памёр сёння, 25 лютага, на 54-м годзе жыцця ад інфаркту, паведамляе tut.by.


Фота: facebook.com/edward.dubianetski

Эдуард Дубянецкі нарадзіўся ў 1966 годзе ў Ганцавіцкім раёне ў сям'і філосафа Станіслава Дубянецкага.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў у alma mater, Скарынаўскім цэнтры, Педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

Сярод яго кніг папулярныя энцыклапедычныя даведнікі «Сусветная культура: Ад старажытнасці ды нашых дзён» і «Культуралогія», кнігі паэзіі «Lушы маёй няскончаны палёт» і «Покліч самотнага неба», а таксама шэраг больш за сотню навуковых публікацый.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.