Вы тут

Сярэдні заробак у Беларусі ў студзені склаў Br1118,1


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені 2020 года склала Br1118,1, паведамляе БЕЛТА.


У снежні 2019 года сярэдняя зарплата была на ўзроўні Br1238,7, у лістападзе - Br1113,1.

Мінск у разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў у сталіцы за студзень сфармавалася ў памеры Br1589,9 (тэмп росту да студзеня мінулага года - 108,5%). У Мінскай вобласці яна склала Br1109,4 (107,1%), Гомельскай - Br991 (105,9%), Брэсцкай - Br949,9 (108,5%), Гродзенскай - Br947,1 (107,7%), Віцебскай - Br947 (108,7%), Магілёўскай - Br920,4 (107,3%).

Больш за ўсё ў мінулым месяцы атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br4766,8), паветраны транспарт (Br2969,7, у тым ліку пасажырскі - Br3183,4), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2623,4), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br1967,7), горназдабыўная прамысловасць (Br1807,9), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br1779,1).

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br546,2), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br645,5), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br660,8), працуе у сферы творчай дзейнасці і забаў (Br675,9), заняты рыбалоўствам або рыбаводствам (Br680,9).

Прэв'ю: belrynok.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.