Вы тут

Фотакарэспандэнт «Звязды» Таццяна Ткачова — у ліку фіналістаў прэміі фотажурналістыкі World Press Photo


У ліку фіналістаў 63-й міжнароднай прэміі фотажурналістыкі World Press Photo — фотакарэспандэнт «Звязды» Таццяна Ткачова. Яе працы прадстаўлены ў намінацыі «Партрэты».  Пра гэта паведамляе worldpressphoto.org


Таццяна Ткачова на фотафестывалі Vilnius photo circle, Фота Domas Rimeika

Імёны пераможцаў назавуць 16 красавіка.

«Выношвала ідэю праекта шмат гадоў, шукала герояў, пісала тэкст, рабіла фота... Праекту дала назву «Паміж правам і сорамам». У ім расказваю пра жанчын, якія калісьці вырашыліся на аборт. Хацела адзначыць, што не агітую жанчын, рабіць аборты ці не рабіць. Праект кажа пра тое, што гэты досвед — частка нашага жыцця, і вельмі важна разумець гэта, перш чым даваць яму ацэнку. 

У апісанні праекта я расказала, як даведалася, што мая маці пасля Чарнобыля зрабіла аборт, і што разумею, як гэты вопыт траўміруе жанчын», — падзялілася Таццяна.

Фота з праекта Таццяны Ткачовай "Паміж правам і сорамам"

У 2018 годзе фотагісторыя Таццяны Ткачовай аб 91-гадовай жыхарцы Валожына - «Сезоны Веры», атрымала сярэбраную ўзнагароду на Міжнародным конкурсе фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ў намінацыі «Партрэт. Герой нашага часу».

World Press Photo - самая буйная і самая прэстыжная штогадовая прэмія ў галіне фотажурналістыкі. У 2020 годзе яе незалежнае журы назвала 44 пераможцаў сярод больш чым 4 тыс. удзельнікаў з 125 краін.

Усяго на WPP-2020 было пададзена каля 74 тыс.фатаграфій. Пратэстныя рухі і роля моладзі ў змене свету сталі галоўнымі тэмамі работ, якія ўвайшлі ў шорт-ліст. У топе тэм таксама тэмы экалогіі і захавання навакольнага асяроддзя.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.