Вы тут

"Белнафтахім" будзе трымацца стратэгіі плаўнай змены коштаў на паліва


Канцэрн "Белнафтахім" будзе трымацца стратэгіі плаўнай змены коштаў на паліва, паведаміў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў, размаўляючы сёння з грамадзянамі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА.


"Змена коштаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку адбываецца плаўна па ўзгодненай стратэгіі, прадугледжана карэкціроўка на адну капейку. Цяпер гэта рост, але была практыка зніжэння на адну капейку", - адзначыў Уладзімір Сізоў.

Намеснік старшыні "Белнафтахіма" нагадаў, што кошт паліва залежыць ад некалькіх складнікаў: кошту сыравіны, дамоўленасцей з пастаўшчыкамі, падатковай нагрузкі, курсаў валют.

"Мы вымушаны купляць нафту за валюту, таму ваганні валюты таксама адлюстроўваюцца на кошце нафтапрадуктаў", - растлумачыў ён.

Пры гэтым Уладзімір Сізоў звярнуў увагу, што калі цана нафты расце на 10-15%, росту коштаў на нафтапрадукты на такую ​​ж велічыню не назіраецца - карэкціроўка адбываецца на 1 капейку.

Прэв'ю: zagranportal.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.