Вы тут

БЧ не будзе ініцыіраваць скачкападобнае павелічэнне коштаў


Беларуская чыгунка сёлета не чакае значнага росту цэн на білеты. Пра гэта заявіў першы намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандр Дрожжа.


Першы намеснік начальніка адзначыў, што павышэнне коштаў у мінулым годзе, якое адбылося 31 снежня, склала пяць працэнтаў. "Гэта, груба кажучы, узровень інфляцыі, які склаўся ў краіне. Відавочна, што зноў на велічыню інфляцыі ў другой палове года цэны паднімуцца".

Аляксандр Дрожжа пракаментаваў узровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам. Як аказалася, у сярэднім узровень кампенсацыі па выніках мінулага года склаў каля 20 працэнтаў. Гэта значыць, толькі адна пятая частка перавозкі акупляецца пасажырамі, астатняе фінансуецца за кошт уласных сродкаў – таго прыбытку, які атрымліваецца ад грузавых перавозак.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: biz.liga.net

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Практычна ўсе ўдзельнікі рынку цяпер у стане нявызначанасці.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Удалае паляванне і «Трэба глядзець дэтэктывы».

Грамадства

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

З якiмi мэтамi ў «жаночую» прафесію прыходзяць маладыя хлопцы?