Вы тут

Створаны ўмовы для ўключэння першага энергаблоку АЭС


Да Беларускай АЭС падключылі паветраную высакавольтную лінію 330 кВ “Беларуская АЭС – Паставы № 2”, якая звязала высакавольтную размеркавальную прыладу атамнай станцыі з падстанцыяй “Паставы”. Гэта забяспечыла мінімальна неабходны для ўключэння першага энергаблоку склад ліній электраперадачы, якія адыходзяць ад АЭС, паведамілі ў прэс-службе “Белэнерга”.


Сувязь з энергасістэмай краіны павінна здзяйсняцца па сямі высакавольтным лініям. Раней да станцыі ўжо падключылі лініі “Беларуская АЭС – Мінск Паўночная”, Беларуская АЭС – Смаргонь” і “Беларуская АЭС – Паставы № 1”.

Усе сем ліній збудаваны, і па меры гатоўнасці асноўнага абсталявання і прылад рэлейнай абароны і супрацьаварыйнай аўтаматыкі яны будуць уводзіцца ў работу.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Практычна ўсе ўдзельнікі рынку цяпер у стане нявызначанасці.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Удалае паляванне і «Трэба глядзець дэтэктывы».

Грамадства

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

З якiмi мэтамi ў «жаночую» прафесію прыходзяць маладыя хлопцы?