Вы тут

Асаблівасці творчага почырку Віктара Маркаўца


Віктар Маркавец (1947—2013) належыць да тых айчынных мастакоў і  дзеячаў культуры, асноўным матывам творчасці якіх з’яўляецца цікавасць да нацыянальнай гісторыі, культуры, фарміравання, развіцця нацыянальнага стылю. Ураджэнец Докшыц, ён рос у асяроддзі «нацыянальнага космасу» — людзей, іх узаемаадносін, спраў, побыту, народнага мастацтва. На мінулым тыдні ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылося адкрыццё маштабнай выстаўкі аўтара «Класіка і этнамадэрн». У экспазіцыі прадстаўлена каля 30 жывапісных твораў, якія максімальна раскрываюць перыяды жыцця творцы.


Віктар Маркавец пакінуў багатую спадчыну. Партрэт, пейзаж, нацюрморт — ва ўсіх жанрах станковага жывапісу мастак быў вучнем народнага мастака Беларусі І. В. Ахрэмчыка, стварыў адметныя творы, сказаў сваё, безумоўна, унікальнае слова. Але гэтымі рамкамі яго творчасць не абмяжоўваецца. Майстар пакінуў яркі след і  ў  галіне адроджанага традыцыйнага народнага маляванага дывана, так званай маляванкі, напісаўшы нямала разнапланавых работ на мяжы традыцыйнага і прафесійнага, станковага і прыкладнога мастацтваў.

У 1980 годзе за шэраг карцін мастак узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола — і гэта было прызнанне поспеху маладога майстра, які стварыў кампазіцыі з гарманічным спалучэннем лірыкі, рамантызму, эпічнага кампанента, не пазбаўленыя драматычнага падтэксту.

Незвычайным досведам злучэння філасофскай думкі і станковага жывапісу з’яўляецца шэраг праектаў Віктара Маркаўца і Алеся Разанава, рэалізаваных на пачатку 1990-х гадоў. Арыгінальныя кампазіцыі, якія спалучаюць абстрактны і выяўленчы пачатак, уяўляюць сабой візуалізацыю ідэй, эмоцый, яднаючы, часам парадаксальна, філасофскае і жыццёвае, агульначалавечае і нацыянальнае.

Вянчае разнастайныя праявы мастацкага, паэтычнага, педагагічнага дару Віктара Пятровіча работа па роспісе цэркваў у Докшыцах, вёсцы Сітцы Докшыцкага раёна, старажытным Заслаўі, дзе майстар пражыў апошнія 25 гадоў

Зразумець вобразы мастака, у думках прайсці разам з ім па месцах вечнай памяці, асэнсаваць асноўныя матывы жыцця і творчасці — гэта зможа зрабіць глядач, наведаўшы выстаўку Віктара Маркаўца ў Нацыянальным мастацкім музеі.

На палотнах жывапісца — краявіды старажытных беларускіх гарадоў. Вялікай любоўю поўніцца кожная работа, кожны вобраз майстра. Паўсядзённае жыццё старажытных вулачак горада, старыя дрэвы, крыніцы, дамы — ствараецца ўражанне, што мастак запрашае ўбачыць простую, але настолькі важную, блізкую прыгажосць родных мясцін. Большая частка твораў прысвечана прыродзе, некаторыя — гістарычным падзеям.

Работы Віктара Маркаўца дэманструюць прыгожыя, цікавыя краявіды, унікальныя беларускія мясціны, што дае шанс гледачу ўспомніць таксама і свой дом, гісторыю роднага краю, зірнуць інакш на звыклыя пейзажы і натхніцца прыгажосцю. Хоць і няма ўжо гэтага таленавітага мастака з намі, але яго прысутнасць адчуваецца ў кожнай лініі, кожным вобразе. Аўтарскі почырк гэтага творцы складана не пазнаць.

Калі асэнсоўваеш спадчыну Віктара Маркаўца ў часавай перспектыве, бачыш пашыраным зрокам тое, чаго не было відаць у штодзённых судачыненнях на працягу сарака гадоў яго інтэнсіўнага творчага жыцця. Менавіта жыцця, бо ў творчасці ён, адразу пасля заканчэння ў 1971-м інстытута, не існаваў, а менавіта жыў, гарэў полымем жадання тварыць, раскрываючы менталітэт і гісторыю свайго народа.

Дарэчы, Віктар Маркавец увайшоў у найноўшую гісторыю айчыннага мастацтва не толькі як аўтар адметных работ, што вылучаюцца адзінствам кампазіцыі і колеру, строгай акрэсленасцю малюнка, але і як мастак-грамадзянін. Ён аўтар партрэтаў-рэканструкцый знакамітых асоб нацыянальнай гісторыі і культуры, у тым ліку Уладзіслава Агульначалавечае і рамантычнае Асаблівасці творчага почырку Віктара Маркаўца Сыракомлі, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, а таксама асоб­ най галерэі твораў, прысвечаных Касту­ сю Каліноўскаму.

На выстаўцы экспануюцца палотны з докшыцкай серыі, якой Віктар Марка­ вец на пачатку творчага шляху засведчыў высокі прафесійны ўзровень і выразную скіраванасць да традыцый рамантызму.

У докшыцкай серыі палотнаў Віктара Маркаўца ад карціны да карціны праз мі­ фалогію і абрады разгортваецца аповед пра жыццё народа, яго існаванне на зямлі. Пачы­ наючы з асобных архетыповых вобразаў, працягваючы сэнсавымі ўвасабленнямі народнай мудрасці і, нарэшце, ствараючы касмаганічную міфалагему традыцыйнага гуляння, мастак увасабляе ўнікальны жывапісны летапіс, дзе ў кожным з твораў інта­ нацыі то нарастаюць да арганнага гучання, то суцішаюцца да шчымлівых і пранізлівых мелодый жалейкі.

Віктар Маркавец напаўняе палотны ча­ роўнай рамантыкай пачуццяў і настрояў маладых людзей у атмасферы народна­ га гуляння. Тут і ўзрушанае захапленне прыгажосцю юнацтва, і асветленыя про­ мнямі веснавога сонца абрысы родных Докшыц, і квітненне лугоў, і мілагучнасць навакольных палёў і лясоў.

Увогуле, праект «Класіка і этнама­ дэрн»  — добры прыклад выстаўкі, якая дазваляе аналізаваць і ацэньваць твор­ часць аўтара праз прызму перыядаў заха­ пленняў. Адчуваецца, што Віктар Марка­ вец у любым перыядзе свайго прафесій­ нага станаўлення да любой справы, тэмы ставіўся вельмі адказна. Гэта і дапамагло яму назаўсёды ўпісаць сваё прозвішча ў гісторыю беларускага мастацтва.

Сёння творы Віктара Пятровіча за­ хоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, галерэі М. Савіцкага, Музеі-запаведніку «Заслаўе», літаратурных музеях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, у Беларускім музеі ў Гайнаўцы, Надвіслянскім музеі ў Казімежы-Дольным (Польшча), прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Амерыкі.

Вікторыя АСКЕРА

Загаловак у газеце: Агульначалавечае і рамантычнае

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.