Вы тут

2-3 сакавіка БРСМ правядзе ў Мінску фінал праекта "100 ідэй для Беларусі"


Мерапрыемствы дзявятага па ліку сезона рэспубліканскага праекта пройдуць пад эгідай экалагічнай тэматыкі з захаваннем пры афармленні пляцоўкі брэндбука праекта і эка-стылю, дызайнерскім адзеннем для валанцёраў ад беларускай кампаніі Zen Wear, мадэльнай фотазонай з 3D-прататыпам узнагароды -- унікальнай статуэткі, выкананай у арыгінале з дрэва.


У першы дзень (2 сакавіка, панядзелак) увазе ўдзельнікаў Гранд фіналу арганізатары прапануюць: Speech-сесію па запуску праекта на рынку, пошуку інвестараў і пабудове матывацыйнай стратэгіі ў камандзе з выступленнем вядучых спікераў і бізнес-трэнераў ад IT-акадэміі адукацыйнага цэнтра праграмавання і высокіх тэхналогій і ТАА “ІнКата” і ўпершыню -- інтэлектуальную віктарыну “ПРА100 QUIZ”.

Цэнтральныя падзеі фіналу разгорнуцца ў другі дзень (3 сакавіка, аўторак). З 9.30 да 16.00 удзельнікі Гранд фіналу будуць абараняць свае распрацоўкі перад экспертным Саветам, у які ўвайшлі прадпрымальнікі, прадстаўнікі сфер па напрамках праекта, а таксама пераможцы праекта мінулых гадоў. Кожнаму фіналісту на абарону праекта разам з пытаннямі экспертаў адводзіцца не больш за пяць хвілін.

З 11.00 у канферэнц-цэнтры гатэля “Марыёт” разгорнецца выстава-прэзентацыя маладзёжных інавацыйных праектаў “Навігатар ідэй”. Яе экспазіцыю складуць больш за сто аўтарскіх распрацовак -- пераможцаў адборачных тураў конкурсу ў дзесяці кластарах: “Грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера”, “Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць”, “Рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў”, “Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі”, “Бія- і нанаіндустрыі”, “Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць”, “Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка”, “Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія”, “Нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый”, “Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць”.

У 12.00 прагучаць фанфары афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Гранд фіналу з удзелам ганаровых гасцей. Падчас цырымоніі ўпершыню прагучыць гімн конкурсу, спецыяльна напісаны да закрыцця чарговага сезона “100 ідэй для Беларусі”..

Самая доўгачаканая падзея рэспубліканскага фіналу -- урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў (16.30) з уручэннем дыпломаў, экастатуэтак і каштоўных падарункаў ад партнёраў праекта.

У адпаведнасці з палажэннем праекта будуць вызначаны 20 пераможцаў у дзесяці намінацыях у двух узроставых катэгорыях: першая -- навучэнцы, другая -- студэнцкая і працоўная моладзь, маладыя навукоўцы. Яны будуць намініраваныя на гранты Беларускага інавацыйнага фонду. Дзесяць аўтараў найбольш перспектыўных праектаў атрымаюць ад фонду грашовыя сродкі ў памеры да 40 тарыфных ставак на распрацоўку бізнес-планаў для іх далейшага ўдзелу ў штогадовым рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў.

Арганізатарамі рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі” выступаюць БРСМ, Міністэрства адукацыі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Сёлета фінал праекта пройдзе па адрасе: г. Мінск, праспект Пераможцаў, 20, канферэнц-цэнтр гатэля “Марыёт”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.