Вы тут

"Белнафтахім" дамовіўся з азербайджанскай Socar пра пастаўку 160 тыс. т нафты


"Белнафтахім" дамовіўся з азербайджанскай нафтавай кампаній Socar пра пастаўку 160 тыс. т нафты. Пра гэта паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.


"Здзелка з Socar прадугледжвае пастаўку двух танкераў нафты - гэта каля 160 тыс. т", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Ён растлумачыў, што ў Беларусь нафта будзе дастаўлена праз тэрыторыю Украіны па нафтаправодзе Адэса - Броды.

"У выніку ў сакавіку чакаем па паўночным кірунку два танкеры нафты і яшчэ два - па паўднёвым, а таксама пастаўкі па трубе ад шасці расійскіх кампаній", - дадаў прэс-сакратар.

Акрамя таго, нафту без прэміі будуць пастаўляць у Беларусь, акрамя групы кампаній "Сафмар" 5 расійскіх кампаній.

"Гэтыя 5 кампаній - новыя пастаўшчыкі, з якімі мы яшчэ не працавалі. Гэта значыць разам з "Сафмарам" на I квартал у нас 6 кампаній, якія будуць з намі працаваць па рынкавай цане без прэміі", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Прэв'ю: neftegaz.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.