Вы тут

Навукова-практычная канферэнцыя “Мужчыны ў сістэме адукацыі” пройдзе 28 лютага ў БДПУ


Усе вялікія педагогі былі мужчынамі. Гэта былі не проста навукоўцы, якія  ўнеслі неацэнны ўклад у педагогіку, як навуку. Перш за ўсё яны былі настаўнікамі-практыкамі. Іх уклад ў працэс выхавання велізарны. А сёння прадстаўніцтва мужчын у педагогіцы складае менш за 15 працэнтаў.


Галоўная мэта канферэнцыі — абмеркаваць важнасць мужчынскага ўдзелу ў педагагічным працэсе, наладжванне ўзаемадзеяння школы з бацькамі, якія з'яўляюцца самай ўплывовай сілай. Павышэнне прэстыжу прафесіі настаўніка сярод мужчын таксама з'яўляецца адной з доўгатэрміновых мэтаў дадзенай канферэнцыі.

Падчас пленарнага пасяджэння і работы секцый будуць абмеркаваныя наступныя тэмы: “Мужчыны ў сістэме адукацыі: экскурс у гісторыю і перспектывы”, “Інфармацыйная бяспека педагогаў і навучэнцаў: мужчынскі погляд”, “Працоўнае навучанне хлопчыкаў-падлеткаў”  “Прафесійнае выгаранне педагога: гендарныя асаблівасці”.

Адна з секцый будзе прысвечана погляду студэнтаў на прафесію педагога. У апошнія гады ў БДПУ стала прыходзіць больш хлопцаў. У гэтым навучальным годзе іх сярод першакурснікаў амаль 60% на факультэце фізічнага выхавання, 40% — на фізіка-матэматычным. Рэкардсменам стаў гістарычны факультэт — на першы курс сюды паступілі больш за 60% юнакоў.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі сацыяльна-асветніцкая ўстанова “Бацькоўства”, Грамадскае аб'яднанне “Савет бацькоў” горада Мінска,  Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Грамадскае аб'яднанне “Белая Русь”. Канферэнцыя праводзіцца пад патранажам Міністэрства адукацыі

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: vesti.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.