Вы тут

Мемарыял каля Ржэва


У памяць пра ўсіх салдатаў Вялікай Айчыннай вайны ўзводзіцца мемарыяльны комплекс каля Ржэва — на месцы кровапралітных баёў 1942­-1943 гадоў


Фота afanasy.biz

Мемарыял ствараецца ў Цвярской вобласці па ініцыятыве ветэранаў, якія ваявалі там, хто ўтрымаў ды абяскровіў сілы гітлераўскай групы арміі “Цэнтр”. Урачыстае адкрыццё мемарыяла Савецкаму салдату, найбуйнейшага ў краіне, стане адной з галоўных падзей юбілейнага года ў Расіі.

Ржэў.... Са студзеня 42-га па 21 сакавіка 43-га на Калінінскім фронце ішлі кровапралітныя баі, празваныя “Ржэўскай мясасечкай”. Па гэты час няма пэўнасці пра колькасць загінулых, параненых савецкіх салдат і афіцэраў: ад 500 тысяч да мільёна. Ржэўскую бітву доўгі час, на жаль, замоўчвалі. Хто з нас у школе ці ВНУ пра яе чуў? У лепшым выпадку ведалі радкі з верша Аляксандра Твардоўскага “Я убит подо Ржевом...” (А мала хто й цяпер ведае пра беларускія родавыя карані Аляксандра Трыфанавіча. — Рэд.) Перачытаем, удумаемся... Прыгадаем факты: на ўчастку фронта ў 200 кіламетраў, на Ржэўска-Вяземскім выступе скаваныя былі адборныя дывізіі захопнікаў, якія вораг мог перакінуць пад Сталінград. Хваля за хваляй наступала наша пяхота, байцы часта ішлі й па трупах загінулых таварышаў, ведаючы, што ў жывых застануцца адзінкі з тысяч. Пада Ржэвам вяршылася гісторыя. Цяпер устаноўлены імёны толькі 66 тысяч загінулых у Ржэўскай бітве. І ў памяць пра іх ды тысячы іншых на 10-метровым кургане ўзводзіцца 25-мятровая фігура чырвонаармейца.

Рэалізуецца праект скульптара Андрэя Карабцова ды архітэктара Канстанціна Фаміна, які перамог па выніках усерасійскага конкурсу. Бронзавы салдат узнясецца над зямлёй нібы клінам жураўлёў, што ўтвараюць полы ягонага шыняля. Скульптура будзе з 600 дэталяў. Будуецца музейны павільён, у якім будзе філіял Музея Перамогі. З часам з’явіцца музей ваеннай тэхнікі тых часоў пад адкрытым небам, экспазіцыя са знаходак пошукавікаў на месцах баёў на Калінінскім фронце. На сценах комплексу, абліцаваных плітамі са сталі, выгравіруюць прозвішчы салдат і афіцэраў, якія загінулі ў Ржэўскай бітве.

Мемарыял будуецца дзякуючы народным ахвяраванням, і кожны можа зрабіць свой унёсак у агульную высакародную справу — скажам, пры дапамозе інтэрнэт-рэсурса http://rzhev.hіstrf.ru. У інтэрнэце ж падаюцца й спісы тых, хто зрабіў ахвяраванні: https://dar.hіstrf.ru/donators. Паступілі таксама ахвяраванні з бюджэту Саюзнай дзяржавы Расія — Беларусь: 200 мільёнаў расійскіх рублёў. Гэта, дарэчы, адзін з асноўных праектаў Саюзнай дзяржавы й Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства. Ідэю ветэранаў аб стварэнні мемарыяла падтрымалі Мінкультуры і Мінабароны Расіі, ухваліў Прэзідэнт Расіі.

Фота vedtver.ru

І наш Кабардзіна-Балкарскі грамадскі рух “За яднанне, сябры!” робіць свой унёсак у вялікую агульнанародную справу. Як вядома, у бітве пада Ржэвам удзельнічалі й тысячы нашых супляменнікаў, ураджэнцаў Беларусі. Мы звярнуліся да бізнес-супольнасці Кабардзіна-Балкарыі, заможных грамадзян. Аніякіх абмежаванняў па суме ахвяраванняў на мемарыял няма: пералічваем хто колькі можа. Усё часцей ахвярадаўцы пазначаюць не толькі сваё імя, але й дадаюць, у памяць пра каго сродкі накіроўваюць. І гэта ж вельмі важна, каб як мага больш неабыякавых людзей адчулі ўласную далучанасць да вялікай патрыятычнай справы, а ў момант адкрыцця велічнага манумента ведалі: у ім ёсць часцінка нашай душы. Гэта не менш значна, чым тэхнічная ці мастацкая частка работ. Сваімі ахвяраваннямі на мемарыял мы можам выказаць глыбокую ўдзячнасць тым, хто адстаяў нашу свабоду, хто заваяваў Вялікую Перамогу.

Павел Сідарук, намеснік старшыні Гандлёва-прамысловай палаты КБР, старшыня Кабардзіна-Балкарскага грамадскага руху “За яднанне, сябры!”

Нумар у фармаце ПДФ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.