Вы тут

Віктар Шніп у Піцеры


У беларускіх кніжных выдавецтваў складваюцца добрыя стасункі з літаратурным, пісьменніцкім асяроддзем паўночнай сталіцы Расіі


Віктар Шніп і Людміла Рублеўская — вядомая пісьменніцкая сямейная пара з Беларусі. Фота wikimedia.org

У свой час Выдавецкі дом “Звязда” выдаў кнігу Максіма Гарэцкага на рускай мове ў перакладах санкт-пецярбургскай пісьменніцы Ідаліі Кананец. Таксама ў Мінску пабачыў свет альманах “Созвучие. Беларусь — Санкт-Петербург”.

А днямі ў Санкт-Пецярбурзе выступіў перад чытачамі галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” паэт Віктар Шніп. Вечарына беларускай паэзіі прайшла ў бібліятэцы Расійскай акадэміі навук. Арганізатарам выступіў Славянскі фонд аддзела фондаў і абслугоўвання. З вітальным словам да ўдзельнікаў вечарыны звярнулася намесніца дырэктара бібліятэкі па навуковай рабоце Вольга Скварцова.

Віктар Шніп чытаў свае вершы, адказваў на пытанні чытачоў. Распавёў пісьменнік і пра выдавецкую серыю “Сябрына: Паэзія народаў Расіі”, якой апякуецца выдавецтва “Мастацкая літаратура”, пра альманахі “Першацвет” і “Далягляды”. Віктар Шніп падарыў бібліятэцы свае кнігі з аўтографамі. На вечарыне выступіў старшыня Ленінградскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі Сяргей Прохараў. Паэты Ігар Дзеордзіеў і Наталля Ладзеева прачыталі ўрыўкі са сваіх перакладаў паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Супрацоўнік Аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі Ігар Прахарэнкаў агучыў гекзаметры з “Прускай вайны” Яна Вісліцкага ў перакладзе Жанны Некрашэвіч-Кароткай. Загадчык аддзела рэдкіх кніг РНБ Мікола Нікалаеў расказаў пра гістарычныя мясціны Санкт-Пецярбурга, звязаныя з жыццём знакамітых ураджэнцаў Беларусі.

Удзельнікі вечарыны чыталі вершы сваіх любімых беларускіх паэтаў. Варта заўважыць, што паэтычныя святы сталі ў бібліятэцы Расійскай акадэміі навук добрай традыцыяй. Раней там прайшлі вечарыны сербскай і польскай нацыянальных паэзій.

Вечарыну беларускай паэзіі вяла загадчыца сектара Славянскага фонда Бібліятэкі РАН спадарыня Драгана Дракуліч-Прыйма. Санкт-пецярбургскія бібліятэкары й чытачы і надалей запрашаюць беларускіх паэтаў да выступленняў у сваіх сценах. Такі фармат супрацоўніцтва, несумненна, істотна паспрыяе развіццю беларуска-расійскіх літаратурных сувязяў.

Мікола Берлеж

Нумар у фармаце ПДФ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.