Вы тут

Пратакол аб новым размеркаванні мытных пошлін у ЕАЭС унесены на ратыфікацыю ў Дзярждуму РФ


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс сёння на ратыфікацыю ў Дзярждуму пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе, якім замацоўваецца новы нарматыў размеркавання сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў - членаў ЕАЭС. Інфармацыя пра гэта апублікаваная ў базе дадзеных ніжняй палаты расійскага парламента, паведамляе БЕЛТА.


Пратакол быў падпісаны кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС 1 кастрычніка 2019 года ў Арменіі.

Дакумент устанаўлівае з 1 студзеня 2020 года наступныя нарматывы размеркавання сум увазных мытных пошлін: Арменія - 1,22%, Беларусь - 4,86%, Казахстан - 6,955%, Кыргызстан - 1,9%, Расія - 85,065%.

У параўнанні з ранейшым нарматывам доля Беларусі вырасла на 0,3%, для Расіі і Казахстана знізілася на 0,2% і 0,1% адпаведна.

Прэв'ю: gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».