Вы тут

Расія абмежавала ўезд замежнікаў з Ірана і Паўднёвай Карэі


Расія абмяжоўвае ўезд замежных грамадзян з тэрыторый Ірана і Паўднёвай Карэі ў паветраных пунктах пропуску з-за распаўсюджвання каранавіруса, паведамляе РБК.


Адзначаецца, што абмежаванні ў дачыненні да Ісламскай Рэспублікі пачалі дзейнічаць з 28 лютага, у дачыненні да Паўднёвай Карэі яны ўступяць у сілу з 1 сакавіка.

У распараджэннях ўрада Расіі гаворыцца пра тое, што ўезд з тэрыторый Ірана і Паўднёвай Карэі закрыты ва ўсіх аэрапортах, акрамя Шарамеццева. Пад гэта абмежаванне не падпадаюць грамадзяне дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, экіпажы паветраных судоў, члены афіцыйных дэлегацый і асобы, якія маюць від на жыхарства ў Расіі, якія прыязджаюць з тэрыторыі Ірана.

Яшчэ адным распараджэннем ўрада ўстанаўліваюцца абмежаванні на ўезд грамадзян Ірана ў Расію. У дакуменце ўдакладняецца, што часова спыняецца пропуск іранцаў, якія ўязджаюць у краіну для навучання, працы, а таксама ў прыватных, турыстычных і транзітных мэтах. МУС і МЗС прыпыняюць афармленне і выдачу віз грамадзянам Ірана і ўсім людзям, якія пражываюць на тэрыторыі гэтай краіны. Часова спыняецца прыём дакументаў для афармлення і выдачы запрашэнняў на ўезд у Расію. Такія ж абмежаванні тычацца дазволаў на працу. Раней выдадзеныя прыватныя, навучальныя, турыстычныя і транзітныя візы будуць ануляваныя. Таксама прыпыняецца афармленне віз у форме электроннага дакумента грамадзянам Ірана.

Меры, што прымаюцца ўрадам, звязаныя з рэзкім ростам ліку заражаных новым тыпам каранавіруса ў Іране і Паўднёвай Карэі.

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.