Вы тут

Невядомыя расліны і земнаводныя


Навукоўцы з Кітая і М’янмы выявілі новыя віды флоры і фаўны.


Навукоўцы з Кітая і М’янмы абвясцілі аб выяўленні пяці відаў раслін і трох відаў земнаводных, якія, магчыма, былі раней невядомымі навуцы. Пра гэта паведамілі ў трапічным батанічным садзе Сішуанбаньна пры Акадэміі навук Кітая (правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Гэта адкрыццё здзейснілі даследчыкі з дзвюх краін у ходзе сумеснай палявой экспедыцыі, якая праходзіла з лістапада па снежань мінулага года ў рэгіёне Сікайн на поўначы М’янмы. 14 спецыялістаў з дзвюх краін сабралі больш за 3300 узораў раслін і жывёл на тэрыторыі прыроднага запаведніка названага рэгіёну.

Як вядома, Кітай і М’янма праводзяць сумесныя экспедыцыі для даследавання біялагічнай разнастайнасці на поўначы М’янмы з 2014 года.

Прэв’ю: tourdom.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».