Вы тут

Лукашэнка: Існуючая пенсійная сістэма сябе зжыла, яе трэба перафарматаваць


Існуючая пенсійная сістэма ў Беларусі сябе зжыла і яе трэба перафарматаваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на VIII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў, перадае БелТА.


Федэрацыя прафсаюзаў выступае за ўнясенне змяненняў у пенсійнае заканадаўства. Паводле слоў Прэзідэнта, іх ініцыятыва заслугоўвае асаблівай увагі. "Пенсійная сістэма ў тым выглядзе, у якім мы яе сёння бачым, назіраем і выкарыстоўваем, адмерла. Нам пасля прэзідэнцкіх выбараў (я буду, ці хто-небудзь з вас, ці нехта іншы) усё роўна прыйдзецца гэтым займацца. Калі мы працягнем працаваць у такім жа складзе, у гэтым жа годзе (у канцы года) пачнем гэтую працу. Трэба зрабіць так, каб чалавек, працуючы, разумеў: буду лепш працаваць, больш зарабляць - на пенсіі будзе лепш. Ураўнілаўкі быць не павінна! " - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, вырашыць гэтае пытанне Беларусі будзе нескладана, краіна вывучае вопыт іншых краін, у тым ліку і Расіі. "Я з Уладзімірам Пуціным вельмі шмат на гэтую тэму размаўляў. Але мы яшчэ параімся з тымі, хто ўкараняў назапашвальныя і іншыя віды пенсій, якія не прайшлі, не адбыліся: загуляліся ў рынак і гэтак далей. З улікам іх вопыту і тых сістэм, якія ёсць у свеце, мы створым у Беларусі лепшую сістэму пенсйнага забеспячэння. З улікам нашых магчымасцяў. лепшую - гэта не значыць, што ўсіх завалім вялікімі пенсіямі, але гэта будзе справядлівая і добрая сістэма", - запэўніў беларускі лідар.

Ён дадаў, што абарона інтарэсаў пенсіянераў з'яўляецца найважнейшым прыярытэтам для дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».