Вы тут

Параход на зарадцы


Электрычнае судна будзе курсіраваць па Янцзы.


На самай доўгай воднай артэрыі краіны — рацэ Янцзы — уведзена ў эксплуатацыю самастойна распрацаванае Кітаем цалкам электрычнае пасажырскае судна, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

53-метровае электрычнае судна «Цзюньлюй» працуе на магутных літыевых батарэях. Яго будаўніцтва ў рамках трансфармацыі катэра, які працаваў на традыцыйным паліве, заняло больш за два гады. «Цзюньлюй» важыць больш за 1 тыс. тон і здольна перавозіць 300 чалавек. Гэта таксама першае ў краіне электрычнае судна даўжынёй больш за 50 метраў.

Пасля пяці гадзін зарадкі параход можа прапрацаваць не менш за 10 гадзін. Новае судна будзе абслугоўваць турыстаў сферы круізнага турызму па рэках. У перспектыве мяркуецца пераўтварыць больш турыстычных суднаў, якія працуюць на паліве, у электрычныя.

Прэв’ю: fregataero.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.