Вы тут

Дыназаўры ў Гуйчжоў


Навукоўцы выявілі сляды тэраподаў і эўраподаў.


Міжнародная група навукоўцаў абвясціла, што яны выявілі групу закамянелых адбіткаў слядоў дыназаўраў ранняга Юрскага перыяду ў правінцыі Гуйчжоў на паўднёвым-захадзе Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Група, якая складаецца з экспертаў з Кітая, ЗША і Германіі, выявіла скамянелыя адбіткі, якія змяшчаюць разнастайныя сляды дыназаўраў у пясчаніку ў павеце Хэчжан правінцыі ГуйчжоЎ. Лічыцца, што гэтыя сляды былі пакінутыя дробнымі і сярэднімі тэраподамі і заўраподамі, якія жылі ў раннім Юрскім перыядзе, паведаміў Сін Ліда, вядучы даследчык групы і дацэнт Кітайскага універсітэта геалагічных навук.

Былі выяўленыя чатыры віды адбіткаў з 31 следам тэраподаў памерам ад 14 да 19 сантыметраў. Гэтыя адбіткі слядоў дэманструюць, што адзін дыназаўр бег з хуткасцю 10 км у гадзіну, а астатнія трое ішлі з хуткасцю 3,6, 4 і 6 км у гадзіну адпаведна. Лічыцца, што яшчэ адзін след быў пакінуты дыназаўрам, які ласаваўся раслінамі.

Таксама выяўлена 9 пакінутых заўроподамі адбіткаў слядоў, сярэдняя даўжыня якіх склала 26,8 см. Па словах экспертаў, дадзеныя знаходкі паказваюць, што ўладальнікі гэтых слядоў мелі здольнасць хуткага перамяшчэння, адносіліся да розных відаў. Дадзенае адкрыццё можа дапамагчы даследчыкам зразумець характарыстыкі паводзінаў, віды дзейнасці і геаграфічнае размеркаванне дыназаўраў у пачатку Юрскага перыяду. Па словах Сін Ліды, рэдка можна ўбачыць закамянеласці шкілета дыназаўра ранняга Юрскага перыяду на паўднёва-захадзе Кітая, але гэтыя закамянелыя адбіткі слядоў дапоўняць запісы пра дыназаўраў за той жа перыяд у гэтым рэгіёне.

Даследчая праца, якая тычыцца новых адкрыццяў, была апублікавана ў акадэмічным часопісе Historical Biology.

Прэв’ю: aif.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як камбаджыец стаў беларусам. Дзве радзімы — два крылы

Як камбаджыец стаў беларусам. Дзве радзімы — два крылы

Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с