Вы тут

ЦТ пачнецца ў Беларусі 13 чэрвеня. Першым будуць здаваць беларускую мову


Зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў Беларусі. Першым абітурыенты будуць здаваць беларускую мову, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".


Тэсціраванне па беларускай мове пройдзе ў суботу, 13 чэрвеня. Наступны іспыт па рускай мове - 15 чэрвеня, панядзелак.

У сераду, 17 чэрвеня, будуць здаваць грамадазнаўства, 19 чэрвеня - матэматыку, а 21 чэрвеня - біялогію.

ЦТ па замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) пройдзе ў аўторак, 23 чэрвеня.

Тэсціраванне па хіміі абітурыенты будуць пісаць 25 чэрвеня, 27 чэрвеня - па фізіцы, 29 чэрвеня - па гісторыі Беларусі, 1 ліпеня - па геаграфіі, 4 ліпеня - па сусветнай гісторыі (найноўшы час).

Вызначаны і рэзервовыя дні для здачы беларускай і рускай мовы - 8 і 10 ліпеня. Грамадазнаўства, матэматыку, біялогію, замежныя мовы, хімію, фізіку, гісторыю Беларусі, геаграфію, сусветную гісторыю найноўшага часу можна будзе напісаць 8 і 12 ліпеня. У гэтыя дні тэсціраванне пройдзе толькі ў Белдзяржуніверсітэце.

Прэв'ю: mosty-zara.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.