Вы тут

Рэктарат БНТУ: Аўдыторных заняткаў да 15 сакавіка не будзе


Рэктарат Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта распавёў на сваім сайце аб мерах, што прымаюцца пасля выяўлення факта захворвання студэнта каранавірусам.


Фота: times.bntu.by

Рэктаратам БНТУ ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ўстаноў аховы здароўя прыняты ўсе меры для таго, каб лакалізаваць дадзеную праблему. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем кіраўніцтва. Работнікі і студэнты, якія ўступалі ў кантакт з хворым студэнтам, накіраваны ва ўстановы аховы здароўя пад назіранне медыкаў.

Санітарная апрацоўка памяшканняў універсітэта была зроблена яшчэ да прыбыцця студэнтаў на заняткі. З сённяшняга дня ва ўніверсітэце арганізаваны штодзённы кантроль за станам здароўя навучэнцаў, выкладчыкаў і работнікаў. Узмацніліся меры санітарна-гігіенічнага кантролю і дэзінфекцыі.

У перыяд з 28 лютага па 15 сакавіка навучальны працэс у БНТУ будзе адбывацца па індывідуальным плане для кожнага навучэнца, то-бок аўдыторных заняткаў не будзе. Прафесарска-выкладчыцкаму саставу па магчымасці абмяжуюць наведванне ўніверсітэта. Акрамя таго, ужо часова забароненае наведванне інтэрнатаў староннімі асобамі.

Універсітэт адмяніў правядзенне масавых мерапрыемстваў і настойліва парэкамендаваў абмежаваць кантакты з іншымі асобамі. Прапануецца не прымаць удзел у масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ва ўстановах горада.

Для рашэння незвычайных сітуацый пачала працу адмысловая аператыўная група пад кіраўніцтвам першага прарэктара БНТУ Георгія Вяршыні.

Нагадаем, сёння раніцай стала вядома, што ў Беларусі зафіксаваны першы выпадак захворвання каранавірусам. Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік запэўніў, што аптымізм выклікае адсутнасць у хворага студэнта кашлю, які з’яўляецца асноўнай крыніцай заражэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».