У новым корпусе завода «Луч», што ў Мінску, адкрыўся цікавы музей. Там за браніраванымі дзвярыма захоўваюцца каштоўныя экспанаты, якія звязаны з гісторыяй вытворчасці гадзіннікаў у нашай краіне.
У музеі завода — больш за 100 мадэляў гадзіннікаў розных гадоў, першае вытворчае абсталяванне, інструменты для працаёмкай работы гадзіннікавых зборшчыкаў (калісьці гэта былі толькі пінцэты і адвёрткі) і архіўныя фота, пачынаючы з 50-х гадоў, калі толькі пачалося будаўніцтва прадпрыества.
А на ганаровым першым месцы — мініяцюрны жаночы гадзіннік «Зара», з якога пачыналася гісторыя «гульні з часам» у 1955 годзе. Мала хто ведае, што першапачаткова прадпрыемства было нацэлена на вытворчасць гадзіннікаў менавіта для жанчын. Мадэль «Зара» лічылася самай маленькай і вытанчанай з тых, што выпускаліся ў СССР. Гэты і многія іншыя арыгіналы ўдалося захаваць дзякуючы прыватнай калекцыі завода. Шмат экспанатаў існуюць у адзіным экзэмпляры.
На Мінскім гадзіннікавым заводзе чакаюць вялікую цікавасць да музея і з боку замежных турыстаў, і з боку жыхароў Беларусі. І разлічваюць, што зараз гэта месца стане галоўным экскурсійным аб’ектам гадзіннікавай вытворчасці.
Менавіта падчас адкрыцця музея завод прымеркаваў прэзентацыю трэцяй версіі гадзіннікаў — аднастрэлачнікаў, якія ўжо сталі легендарнымі. У гэты раз дызайнеры паклапаціліся пра тое, як гаспадары хранометраў будуць вызначаць час па адной стрэлцы, якая адказвае і за хвіліны, і за секунды. Стыльную падказку з дзяленнямі, у якой лёгка разабрацца, размясцілі проста на цыферблаце паміж лічбамі 12 і 1. У адрозненне ад першай версіі беларускіх аднастрэлачнікаў, якая была выпушчаная ў 2016 годзе, трэцяя можа знаходзіцца ў вадзе на глыбіні да 30 метраў.
Сяргей КУРКАЧ, фота аўтара
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!