Вы тут

Мінінфарм заклікае медыя абапірацца на афіцыйныя каментары пры падрыхтоўцы матэрыялаў аб каранавірусе


Міністэрства інфармацыі апублікавала ліст у сувязі з праблемай распаўсюду ў Беларусі каранавіруса Covid-2019.


«Мы разумеем сутнасць трывогі, што гучыць у інфармацыйных матэрыялах, - гаворыцца ў звароце. - Мы адказна заяўляем, што дзяржава па дадзенай праблематыцы трымаецца палітыкі выключнай адкрытасці інфармацыі для грамадства».

Мы вітаем прафесіяналізм тых рэдакцый і асобных аўтараў, якія выразна трымаюцца прынцыпаў забеспячэння дакладнасці інфармацыі, а не спрабуе ляпіць фэйкі і нагнятаць паніку ў грамадстве.

Мы заклікаем усіх журналістаў і блогераў абапірацца на афіцыйныя каментары і аўтарытэтныя меркаванні спецыялістаў! Не пашырайце інфармацыю тых, хто далёкі ад працэсу барацьбы з каранавірусам, неспецыялістаў і іншых ненадзейных крыніц інфармацыі. Памятайце, што дзяржаўныя органы гатовыя даваць усю неабходную афіцыйную інфармацыю па гэтай праблематыцы», — гаворыцца ў звароце.

Прэв'ю: sibobrportal.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.