Вы тут

Што змянілася ў Беларусі 1 сакавіка


Знікнуць некаторыя лекі

Фота: ds_30 / Pixabay

З 1 сакавіка ў Беларусі пачне дзейнічаць забарона на продаж лекавых сродкаў, вытворцы якіх не зарэгістравалі максімальныя адпускныя цэны. Пра гэта неаднаразова інфармавала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Вышэйшая адукацыя падаражэе

Падаражэе вучоба ў некалькіх ВНУ краіны, якія прынялі рашэнне аб павелічэнні кошту навучання. Сярод іх і БДУ, дзе з 1 сакавіка кошты на адпаведныя паслугі ў сярэднім вырастуць на 12%. У БНТУ аплата за навучанне ў сярэднім павысіцца на 7 працэнтаў. У межах 3-5% паднялі цэны і ў БДЭУ. Некаторыя рэгіянальныя ВНУ таксама павысілі цэннік.

Трэба больш аддаць за цыгарэты...

З сакавіка тытунёвая прадукцыя будзе прадавацца па больш высокіх коштах: падаражэнне складзе ад 1 да 15 капеек.

Дадзеныя змены закранаюць прадукцыю ўсіх кампаній, што ажыццяўляюць рэалізацыю тытунёвай прадукцыі: фабрыку «Нёман», «Тытунь-інвест», «Інтэр Табака», «Беларусьгандль» і «Энерга-Ойл».

... і мабільную сувязь

Фота: Daniel Reche / Pixabay

Не з першага, але з 3 сакавіка аператар мабільнай сувязі life:) на некаторых тарыфных планах павышае абаненцкую плату. У сярэднім кошты вырастуць на 1-2 рублі. Адначасова з гэтым, як «кампенсацыю», абанентам будуць прадастаўлены дадатковыя хвіліны і інтэрнэт-трафік, які ўключаны ў абаненцкую плату.

Уведзена забарона на лоўлю шчупака

Штогадовая вясновая нераставая забарона на лоўлю шчупака ў Беларусі пачынаецца з 1 сакавіка ў Мінскай, Магілёўскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях. Яна працягнецца да 15 красавіка. У Віцебскай вобласці забарона дзейнічае з 9 сакавіка па 25 красавіка 2020 года.

Злоўленага шчупака трэба выпусціць назад у вадаём. Калі гэтага не зрабіць, прыйдзецца пакрыць шкоду ў памеры 9 базавых велічынь за кожнага шчупака. А калі гэты ўрон перавысіць 100 базавых велічынь, то наступіць крымінальная адказнасць.

Хуткая дапамога выйграе хвіліну

Цяпер хуткая дапамога будзе прыязджаць да гараджан за 20 хвілін, да вяскоўцаў - за 30. Розніца ў адну хвіліну дапушчана з улікам вопыту работы службаў экстранай дапамогі суседніх краін. Раней нарматыў неадкладкі ў горадзе быў 19 хвілін.

Акрамя таго, раней было тры выгляду выклікаў: экстранныя, тэрміновыя і неадкладныя. Цяпер іх толькі два: экстранныя і неадкладныя. Экстранныя - пры пагражаючых жыццю станах, неадкладныя - пры непагражаючых жыццю станах.

Дарэчы

З 1 сакавіка аўтаўладальнікам можна пераходзіць на летнюю гуму.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?