Гуканне вясны, Анлайн фестываль ежы «Краіны свету», Творчая сустрэча са здымачнай групай гістарычнага фільма «Авантуры Пранціша Вырвіча» і іншае — афіша «Звязды» з 2 па 8 сакавіка.
Дзе: Камп'ютарная акадэмія «ШАГ», г. Мінск, вул. К. Маркса, 32
Калі:5 сакавіка, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя абавязковая
Па статыстыцы, у ІТ працуе 19,2% жанчын. Дыскусія закліканая прыцягнуць увагу да праблемы гендарнай роўнасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій ды абмеркаваць, як бачыць у працы новыя магчымасці, не спыняцца на дасягнутым і працягваць расці як экспертцы. Удзельнічаюць Алена Шкаруба, заснавальніца міжнароднага сэрвісу для падарожнікаў MeetnGreetME, Наталля Атаманюк, sales and account manager у SoftTeco, і Кацярына Мазанік, QA-інжынер у SoftTeco.
Дзе: Берасце, прастора КХ г. Мінск, вул. Халтурына, 2/1
Калі: з 6 па 27 сакавіка, 19:00
Колькі каштуе: free donation
Праграма:
6 сакавіка — Сакрэтнае дасье
Рэжысёр: Стывен Спілберг
Год: 2017
Краіна: ЗША, Вялікабрытанія
Працягласць: 116 мін.
16+
Абмеркаванне фільма і тэмы whistleblower з філосафам Вольгай Шпарагай (ECLAB)
_________________________________________________________________________
13 сакавіка — Каміла Кладэля, 1915
Рэжысёр: Бруно Дюмон
Год: 2013
Краіна: Францыя
Працягласць: 95 мін.
16+
_________________________________________________________________________
20 сакавіка — Салавей
Рэжысёр: Джэніфер Кент
Год: 2018
Краіна: Аўстралія, ЗША, Канада
Працягласць: 136 мін.
18+
_________________________________________________________________________
27 сакавіка — Жана Дзільман, Набярэжная Камерцыі 23, Брусэль 1080
Рэжысёр: Шанталь Акерман
Год: 1975
Краіна: Бельгія, Францыя
Працягласць: 202 мін. (Бярыце з сабой ежу!)
Фільмы ідуць на мове арыгіналу (з субтытрамі на рускай мове). Пасля сеансаў абмяркоўваем кіно з мадэратарамі!
Дзе: Музей беларускага мастацтва, Мінскі р-н, Астрашыцкі Гарадок
Калі: З 1 па 30 сакавіка
Колькі каштуе: 20—30 BYN, папярэдні запіс абавязковы
Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае разам святкаваць традыцыйны народны абрад «Гуканне вясны». Прадвеснікамі вясны на нашых землях былі птушкі.
Кошт праграмы ад 20 да 30 рублёў на чалавека (у залежнасці ад памеру групы і ўключанага/не ўключанага трансферу да музея.
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 29 135-32-41, +375 17 507-44-69
Дзе: г. Мінск
Калі: па 15 сакавіка
Колькі каштуе: 30 BYN
Фестываль ежы, прысвечаны кухням розных краін свету.
Шэсць устаноў падрыхтавалі сэты для дваіх. Кошт ва ўсіх адзіны — 30 рублёў.
Заказы прымаюцца толькі онлайн праз сэрвіс delivio.
Ізраільскі сэт: смажаная каляровая капуста, салат Табуле (з гароднінай, мятай і булгурам), ізраільскі дробнарублены салат з лукам і гароднінай, фалафель, хумус з бататам і сырам Лабанэ, мікс з марынаванай гародніны (баклажан, балгарскі перац, артышокі, морква), тхіна (соус з кунжуту), хумус, манга і піта.
Тайскі сэт: спрынг ролы з гароднінай і ананасавым соусам, рысавая локшына з падліўкай хойсін і куранём, востры рыс з курыцай, два слоіка ліманаду.
Кітайскі сэт № 1 (даступны для замовы з 9 па 15 сакавіка): дзве булачкі бао з ялавічынай, дзве булачкі бао з сёмгай, дзве булачкі бао з качкай.
Кітайскі сэт № 2 (даступны для замовы з 2 па 15 сакавіка): дзве булачкі бао са свінінай, дзве булачкі бао з качкай, дзве булачкі бао з крэветкай.
Японскі сэт: мікс філадэльфія макі (тры віды рыбы: ласось, тунец і марскі акунь), балі макі (вэнджаны ласось з манга), кьюры макі (ласось і агурок), токіо макі (вэнджаны ласось), тэке макі (з тунцом).
Грузінскі сэт № 1 (даступны для замовы з 9 па 15 сакавіка): салат «Цэзарыдзэ» з курыцай, салаа «Грынулі», крэм-суп з зялёнага гарошку з грэнкамі, два слоікі мінеральнай вады (330 мл кожная).
Грузінскі сэт № 2 (даступны для замовы з 2 па 15 сакавіка): мегрэльскае хачапуры, антышаурма, сацыві з курыцай, бульбачка, дэсерт «Ушба», два слоікі мінеральнай вады (330 мл кожная).
Амерыканскі сэт № 1 (даступны для замовы з 9 па 15 сакавіка): міні-бургер Western, міні-бургер Classic, хрумсткія чыкен тэндэрсы, курыныя палоскі з сырам чедар, кольцы цыбулі, крыс кат фры, сырныя палачкі, соусы: баркекю і ранча.
Амерыканскі сэт № 2 (даступны для замовы з 2 па 15 сакавіка): бургер начас, сэндвіч начас, хрумсткія чыкен тэндэрсы, шампіньёны ў паніроўцы, бульба фры, чыпсы начас, соусы: баркекю, ранча і сальса.
Усе фота: арганізатараў анлайн-фестывалю ежы «Краіны свету»
Дзе: Арцель Галерэя кафэ, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 58/1, офіс 6
Калі: З 1 лютага па 30 сакавіка, пн-ндзл 10:00-20:00
Колькі каштуе: 10 BYN — дарослым, 8 BYN — студэнтам, 5 BYN — пенсіянерам, школьнікам, дзецям (ад 7 гадоў)
Выстава паспяхова экспанавалася ў Маскве і Санкт-Пецярбургу і атрымала высокія водгукі наведвальнікаў і крытыкаў.
За сваё жыццё Ван Гог напісаў больш за 2000 твораў — 930 карцін і 1100 малюнкаў і эскізаў. Пры жыцці мастака працы шанаваліся мала, а сёння ўзначальваюць спісы самых дарагіх шэдэўраў жывапісу. Шырокай публіцы знаёмыя толькі самыя знакамітыя: «Касачы», «Сланечнікі» і, вядома ж, «Зорная ноч».
«На выставе прадстаўлены як знакамітыя сюжэты майстра, так і мала вядомыя, але не менш вялікія карціны. Па іх можна прасачыць увесь творчы шлях Ван Гога як мастака», — каментуе арганізатар выставы Аляксандр Смірноў.
Работы суправаджаюцца апісаннем сюжэтаў і гісторыяй стварэння кожнай карціны. Для зручнасці наведвальнікі выставы змогуць скарыстацца аўдыягідам пры дапамозе дадатка, які чытае QR-коды. Для гасцей будуць праводзіцца бясплатныя экскурсіі.
Выставачныя палотны створаны з дапамогай тэхнікі «жыкле». Сучасная тэхналогія дазваляе цалкам узнавіць несмяротныя шэдэўры на натуральным палатне, прайграць драбнюткія нюансы колеру і святлаценю, перадаць характар і фактуру мазка. У адрозненне ад мастацкіх копій, што выконваюцца алеем на палатне прафесійнымі мастакамі-капіістамі, лічбавая мастацкая рэпрадукцыя — не імітацыя, а дакладнае, факсімільнае ўзнаўленне арыгінала.
Кантактны тэлефон для наведвальнікаў: +375-29-351-65-25, +375-17-276-09-99. Тэлефон па пытаннях СМІ: +7-962-425-76-70.
Дзе: Мінская гарадская ратуша, г. Мінск, пл. Свабоды, 2
Калі: 3 сакавіка, 17:00
3 сакавіка 2020 года ў 17.00 у Мінскай гарадской ратушы адбудзецца прэзентацыя серыі жывапісных работ «Імя ў гісторыі Мінска. Гістарычныя асобы ў партрэтах сучасных мастакоў». Прысвячаецца першаму летапіснаму ўзгадванню Мінска ў «Аповесці мінулых гадоў».
Экспазіцыя Мінскай гарадской ратушы папоўнілася новымі экспанатамі. Тры прафесары Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў: народны мастак Беларусі Уладзімір Тоўсцік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Зінкевіч, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае Адраджэнне» Уладзімір Ганчарук стварылі шэсць партрэтаў гістарычных асоб у тэхніцы роспісу па ляўкасе.
Прадстаўлены партрэты першага мінскага князя Глеба Усяславіча, мінскага кашталяна Яна Янавіча Глябовіча, мінскага старасты і ваяводы Кшыштафа Станіслава Завішы, грамадзянскіх губернатараў Мінска і Мінскай губерніі Вікенція Іванавіча Гячан-Гячэвіча і Захарыя Якаўлевіча Карнеева, гарадскога галавы Караля Яна Аляксандра Гутэн-Чапскага.
Гісторыю гэтых выдатных асоб мінулага Мінска распавядуць на экскурсіі-лекцыі даследчыкі, кандыдаты гістарычных навук Сяргей Тарасаў, Алег Дзярновіч, Андрэй Кіштымаў.
Даведкі: +375 17 337 24 30, minskmuseum.by
Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а
Калі: па 5 красавіка, пн-ндзл 11:00 — 19:00
Колькі каштуе: дарослыя — 5 BYN; студэнты — 4 BYN; школьнікі — 3 BYN
Хто з нас, асабліва ў дзяцінстве, не захапляўся мультыкамі і не задаваўся пытаннем, як усё гэта робіцца? Сёння на выставе вы зможаце зазірнуць у таямніцу стварэння анімацыі.
Днём нараджэння мультыплікацыі лічыцца 30 жніўня 1877 года, а ўжо з 1920-х гадоў «мульцяшныя героі» становяцца спадарожнікамі дзяцей ва ўсім свеце. Сёння ў асноўным мультфільмы ствараюцца з дапамогай камп'ютарнай графікі, і мы можам праглядаць іх на любой лічбавай прыладзе. А сто гадоў таму для прагляду «бегаючых малюнкаў» выкарыстоўвалі фенакістыскоп, заатроп, страбаскоп, праксінаскоп, стэрыяскоп і г.д. З усімі гэтымі фантастычнымі прыладамі вы зможаце азнаёміцца на выставе і не проста паглядзець на іх здалёк, але і пакруціць і непасрэдна на сабе адчуць, як гэта працуе.
Акрамя інтэрактыўных мульты-агрэгатаў, вы зможаце пагартаць цікавыя коміксы, паглядзець кадры з мультфільмаў першай паловы мінулага стагоддзя, прымерыць вушкі Мікі Маўса ў адкрытай фотазоне і нават зрабіць уласны анімацыйны фліпбук у анімацыйнай міні-майстэрні!
Ну а для тых, хто не баіцца пасмяяцца над сабой, мы прапануем куток крывых люстэркаў, дзе можна паглядзець на сябе ў розных незвычайных варыяцыях, як калісьці гэта зрабіў воўк у адной з серый знакамітага мультсерыяла «Ну, Пачакай!».
На выставе экспанаты чапаць не толькі можна, але і трэба!
Дзе: Цэнтральная бібліятэка імя. Я.Купалы, г. Мінск, вул. Веры Харужай, 16
Калі: 3 сакавіка, 18:00
Колькі каштуе: бясплатна
Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы пры ўдзеле Беларускага Саюза кінематаграфістаў запрашае на творчую сустрэчу са здымачнай групай гістарычнага фільма «Авантуры Пранціша Вырвіча» вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Карціна знята паводле рамана беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. У мерапрыемстве прымуць удзел аўтар рамана і Аляксандр Анісімаў — рэжысёр фільма. Вядучы імпрэзы — вядомы акцёр тэатра і кіно Ігар Пятроў.
Беларусь. XVIII стагоддзе. Юны шляхціц Пранціш разам з доктарам, алхімікам Бутрамеем Лёднікам трапляе ў вір інтрыг уплывовых магнатаў вакол трона Рэчы Паспалітай і барацьбы за магутны артэфакт — рамфею ўлады. Герояў чакаюць адчайныя бітвы, пагоні, слаўныя подзвігі і, вядома, каханне!
Здымкі фільма праходзілі ў самых знакавых гістарычных месцах Беларусі: Нясвіжскі, Мірскі і Лідскі замкі, Бабруйск, Сноў, Мінск. У павільёнах кінастудыі былі пабудаваны ўнікальныя дэкарацыі, якія акунаюць у атмасферу часу, калі панавала шляхта. Раскошныя касцюмы, з дзіўнай дакладнасцю адноўленыя беларускімі майстрамі, падкрэслілі прыгажосць і вытанчанасць XVIII стагоддзя. Спецыяльна для праекта на кінастудыі «Беларусьфільм» па чарцяжах Леанарда да Вінчы быў пабудаваны яго знакаміты танк.
Над фільмам працавала беларуская творчая група. Рэжысёр — Аляксандр Анісімаў, аўтар сцэнарыя — Валянцін Залужны і аператар-пастаноўшчык — Дзмітрый Рудзь. Галоўныя ролі выканалі: Георгій Пятрэнка, Іван Трус, Віктар Манаеў, Вераніка Пляшкевіч, Вячаслаў Паўлюць, Яўгенія Анікей, Дзмітрый Есяневіч, Сяргей Чэкерэс, Сяргей Жбанкоў і інш.
Тэл. +375 17 242 35 81, +375 29 662 29 04, email: сb@publib.by, www.publib.by
Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, г. Мінск, вул. Някрасава, 3
Калі: па 8 сакавіка
Колькі каштуе: 5/2 BYN
Інспірацыяй для выставы стала кніга «Мроі пра паветра. Вопыт пра ўяўленне руху» французскага філосафа і мастацтвазнаўцы Гастона Башляра.
Мара пра чалавечы палёт настолькі простая і недвухсэнсоўная, што часта ўспрымаецца на мяжы банальнасці. Аднак у гэтай выставе, як і ў кнізе Гастона Башляра, гаворка ідзе пра больш агульнае і ўніверсальнае — пра нязменную ментальную накіраванасць чалавека ўверх («чалавек, паколькі ён чалавек, не можа жыць гарызантальна»), выключна пазітыўную трактоўку ўзвышэння чалавека: ад простага «вышэй нос» да ўяўленняў пра паветраную лёгкасць душы. Узяўшы за аснову сімвалізм палёту, выстава паказвае нязменнае імкненне чалавека да ўзнёслага, яго адчайнае жаданне пераадолець штодзённасць, сцвярджае каштоўнасць летуценнасці і фантазіі і ў той жа час нагадвае пра крохкасць чалавечага.
Асобнай лініяй праходзіць на выставе тэма палёту Ікара. Ва ўмовах сучаснасці гэты міф прадстаўляе выключна шырокую прастору для інтэрпрэтацый: ад боязі тэхналогій, якія могуць, як крылы Ікара, выйсці з-пад кантролю, да прагі ўсё больш пашыраць магчымасці чалавечага цела. З іншага боку, міф пра Ікара — гэта балючая для сучаснага «грамадства поспеху» гісторыя пра тое, чаго дасягнуць ніколі не атрымаецца.
Большасць твораў на выставе — са збору Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў: гэта творы Канстанціна Селіханава, Паўла Вайніцкага, Ганны Ціханавай-Ёрданавай і іншых. Запрошаныя мастакі — Алена Гіль, Маша Мароз, Рыгор Несцераў і Юрый Тарэеў.
Назву выставе даў афорт мастачкі Марыны Тэраўдс (Латвія/ЗША) з калекцыі НЦСМ, які таксама прадстаўлены ў экспазіцыі.
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Работа з арганізаванымі школьнымі групамі — з 11:00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
Каса: +375 (17) 281-74-79
Інфармацыя, запіс на экскурсіі: +375 (17) 235-03-32
Дзе: Кніжная Шафа, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 9
Калі: 5 сакавіка, 18:30
Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя абавязковая
Стэндап-лекцыя «Вірусы, мікробы і паразіты, якія змяняюць нашы паводзіны» ад Гурніка Аляксандра. Спікер закране агульнавядомыя, малавядомыя і факты (з вірусалогіі, мікрабіялогіі і паразіталогіі), якія выклікаюць дыскусію. Лекцыя сумясціць практычныя веды, навуку і гумар.
Аляксандр Гурнік — ветэрынар па адукацыі (але працуе ў нерухомасці), чытае шмат навуковых прац і навукова-папулярных выданняў, гатовы дзяліцца вытрымкамі з навуковых канферэнцый і рэкамендаваць кнігі па тэме.
Кантактныя дадзеныя: 8029 255-53-73.
Дзе: Музей чалавека, г. Мінск, пл. Кастрычніцкая, 1
Калі: штодзённа, 10:00 — 21:00
Колькі каштуе: дзіцячы ў будні — 12 BYN, выхадны — 14 BYN; дарослы ў будні — 13 BYN, выхадны — 16 BYN
У цэнтры Мінска адкрыўся інтэрактыўны «Музей чалавека». Экспазіцыя размясцілася на цокальным паверсе Палаца Рэспублікі і ўключае ў сябе больш за 70 экспанатаў — ад дагістарычных раскопак дыназаўраў да імітацыі крывяноснай сістэмы. Не абыйшлося і без тэхналогій пашыранай рэальнасці.
У музеі ў выдатнай форме раскажуць, як уладкаваны чалавечы арганізм. Самым дарагім экспанатам стануць дагістарычныя раскопкі дыназаўраў і трылабітаў. Дзеці змогуць адчуць сябе археолагамі і сваімі рукамі здзейсніць маленькае навуковае адкрыццё. Многія экспанаты дазволяць больш даведацца пра ўладкаванне чалавека, жывёл і іншых істот.
Усім наведвальнікам у музеі будуць выдаваць карткі здароўя: у іх можна будзе запісаць уласныя вымярэнні і зверыць іх з нарматывамі. Музей таксама будзе выкарыстоўваць тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.
Дзе: Лібра, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 37
Калі: па 7 красавіка, 11:00 — 20:00
Колькі каштуе: 12 BYN — дарослыя; 10 BYN — студэнты дзённай формы навучання; 8 BYN — школьнікі, пенсіянеры, шматдзетныя сем'і, інваліды III групы; бясплатна — дзеці да 7 гадоў, удзельнікі ВАВ, інваліды I і II групы.
28 студзеня 2020 года ў 19.00 у выставачнай зале «Libra» адкрыецца выстаўка «Пясок і кроў», на якой будуць прадстаўлены работы двух вялікіх іспанскіх мастакоў Франсіска Гойі і Пабла Пікаса. Экспазіцыя будзе прысвечана дзіўнай іспанскай традыцыі, якая сыходзіць каранямі ў іберыйскае мінулае краіны, і мастацтву карыды.
І гэта не экспазіцыя рэпрадукцый, а калекцыя афортаў і літаграфій легендарных іспанскіх майстроў Франсіска Гойі і Пабла Пікаса. Калекцыя ўключае больш за 130 работ, а аб'яднаная яна адной тэмай, адлюстраванай ў самой назве экспазіцыі — «Кроў і пясок».
Няцяжка здагадацца, што ўсё гэта пра знакамітую іспанскую карыду. А яна на радзіме гэтых вялікіх мастакоў ўспрымаецца далёка не проста як відовішча, што казыча нервы, а як філасофія пераадолення. Менавіта так успрымаў яе Пікаса, бачачы ў гэтым асаблівую прыгажосць і жыццёвы нерв, які літаральна пульсуе на яго палотнах.
Франсіска Гойя бачыў у гэтым супярэчлівым рытуале жорсткасць і кроў, якая п'яніць палітыкаў, што чынілі лёс свету. І гэтых палітыкаў таксама можна пазнаць на афортах мастака.
Але асаблівая каштоўнасць экспазіцыі ў тым, што прадстаўленыя работы з'яўляюцца замалёўкамі з натуры. І Гойя, і Пікаса пісалі тое, сведкамі чаго сталі самі, выплюхнуўшы на палатно і паперу свае перажыванні з усім іспанскім запалам і сумам.
Наведвальнікі выставы атрымаюць магчымасць адчуць гэты запал і ўбачыць вачыма вялікіх мастакоў «неба белую хустку, кроў і жоўты пясок...» Таксама на выставе будзе дэманстравацца фарфор, шкло і бронза ХVIII–XX стст. з прыватных збораў Мінска «Ад ракако да ар-дэко» (куратар Д. Сярэбраннікаў) і творы вядомых сучасных беларускіх скульптараў.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!