Вы тут

Абмен валюты па новай схеме


Кітай апублікаваў новую, перапрацаваную версію закона, які рэгулюе абмен кітайскай і замежнай валютай па сістэме франшызы. Гэта павінна стварыць спрыяльныя ўмовы для абмену валюты фізічнымі асобамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як адзначыла Дзяржаўнае ўпраўленне валютнага кантролю КНР, у перапрацаванай версіі закона прыярытэтная ўвага надаецца пытанням далейшага спрашчэння адміністрацыйных узгадненняў і розных дзелавых працэдур, укаранення інавацый, удасканалення механізму ўваходу і выхаду на рынак, а таксама ўзмацнення кантролю.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Ван Чуньіна, закон павінен яшчэ больш знізіць выдаткі органаў, якія ажыццяўляюць кіраванне фрачайзінгавымі кампаніямі. «Закон пазітыўна адаб’ецца на паляпшэнні дзелавога клімату, прадухіленні фінансавых рызык і садзейнічанні абменам валюты фізічнымі асобамі», — адзначыў Ван Чуньін.

Кітай пачаў рэалізацыю пробнай праграмы абмену валюты па сістэме франшызы ў Пекіне і Шанхаі ў 2008 годзе, а ў 2012-м такая сістэма пачала практыкавацца больш шырока. Яна служыць дадаткам да банкаўскіх паслуг абмену валюты.

Прэв’ю: politeka.net

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...