Вы тут

У Кітаі запусцілі 5G-робата


Інтэлектуальны робат, абсталяваны тэхналогіяй 5G і цеплавізарам, пачаў прымяняцца для прадухілення распаўсюджвання каранавіруса новага тыпу ў горадзе Сучжоў усходнекітайскай правінцыі Цзянсу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


З дапамогай інтэлектуальных тэхналогій распазнання асоб і вымярэння тэмпературы цела ён здольны адначасова адсочваць 32 мэты падчас «патрулявання» па вуліцах, паведамілі распрацоўшчыкі навінкі. Робат з інтэграванымі тэхналогіямі 5G, воблачных вылічэнняў і візуальнага інтэлекту быў сумесна створаны Сучжоўскім інстытутам інавацыйных даследаванняў пры Нанкінскім універсітэце, сучжоўскім аддзяленнем тэлекамунікацыйнай кампаніі «Чайна Тэлекам» і сучжоўскай кампаніяй робататэхнікі Smart Origin Robotics.

«Акрамя праверкі тэмпературы цела, робат таксама можа выявіць, ці носіць чалавек медыцынскую маску. Калі не, то ён дасць вуснае папярэджанне», — паведаміў даследчык з названага інстытута Чэнь Цзэ.

Па словах распрацоўшчыкаў, гэтага робата можна задзейнічаць для прафілактыкі інфекцыі ў месцах масавага збору людзей, такіх як вестыбюлі адміністрацыйных службаў і станцыі грамадскага транспарту.

Прэв'ю: russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.