Вы тут

У Хуангане запусцілі платформу тэлемедыцыны


Горад моцна пацярпеў ад каранавірусу.


У горадзе Хуанган, што ў правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай), які моцна пацярпеў ад эпідэміі COVID-19, запусцілі платформу тэлемедыцыны для 14 бальніц, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Платформа, заснаваная на тэхналогіі 5G, дазволіць мясцовым медработнікам сумесна з калегамі з асноўных бальніц горада Ухань, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі, праводзіць дыстанцыйныя кансультацыі, ставіць рэнтгенаграфічныя, ультрагукавыя і ЭКГ-дыягназы, а таксама ладзіць відэаканферэнцыі.

Навінка дае размяркаваць нагрузку, выкліканую недахопам медыцынскіх рэсурсаў у горадзе, адзначыў дырэктар адной з часовых бальніц у Хуангане Лю Чжыпэн.

Прэв'ю: computerra.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.