Вы тут

Стартаваў фотаконкурс, абвешчаны Вялікім тэатрам Беларусі


1 сакавіка стартаваў фотаконкурс, абвешчаны Вялікім тэатрам Беларусі. Напярэдадні прэм'еры оперы для дзяцей «Кошчын дом», першыя паказы якой адбудуцца 14 і 15 сакавіка, тэатр прапанаваў усім ахвотным «засяліць» дом сваімі ўлюбёнымі гадаванцамі.


Каб стаць удзельнікам фотаконкурсу, трэба ў тэрмін да 9 сакавіка даслаць здымкі катоў — і не толькі — на адрас parter@bolshoіbelarus.by ці размясціць іх у любых сацыяльных сетках з хэштэгам #Кошкиндом. Ужо 10 сакавіка самыя цікавыя здымкі трапяць на віртуальную выстаўку на сайце Вялікага тэатра, дзе за іх можна будзе прагаласаваць, — а траіх пераможцаў конкурсу абяцаюць запрасіць непасрэдна на спектакль.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Дом для коцікаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».