Вы тут

У Гомелі малады чалавек у хакейнай форме катаўся па вуліцах, прычапіўшыся да аўтамабіля на вяроўцы


29 лютага ў інтэрнэце з’явілася відэа, як малады чалавек у хакейнай форме і на ролікавых каньках рухаўся па вуліцы Савецкай у Гомелі, трымаючыся за вяроўку, прывязаную да аўтамабіля, паведамляе МУС.


У гэты ж дзень супрацоўнікі ДАІ высветлілі асобы маладога чалавека і кіроўцы. Аматар вострых адчуванняў, 21-гадовы жыхар Гомеля, вырашыў такім небяспечным спосабам сабраць пабольш «лайкаў» у інтэрнэце. Як высветлілася, за рулём аўтамабіля была яго 51-гадовая маці.

За парушэнне ПДР абодва прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».