Вы тут

Прышчэпка пладовых дрэў вясной: тэрміны і спосабы


Амаладзіць дрэва, якое стала менш пладаносіць, або атрымаць ураджай розных сартоў з аднаго дрэва дапаможа прышчэпка. Расліны можна прышчапляць на працягу ўсяго года, але найбольш натуральная і эфектыўная вясновая прышчэпка.


Найлепшы час — з сакавіка да пачатку чэрвеня, калі адбываецца актыўны рух соку ў прышчэпку, — расліне, на якую будзе прышчапляцца чаранок (прышчэпа) іншай расліны. Костачкавыя пароды дрэў (абрыкос, вішня, сліва) рэкамендуецца прышчапляць у канцы сакавіка — пачатку красавіка, а семечкавыя (груша, яблыня, айва) — у пачатку красавіка — сярэдзіне чэрвеня.

Для вясновай прышчэпкі тэмпература паветра павінна замацавацца на адзнацы не менш за 10 °С днём і 0 °С уначы.

Спосабы

Існуе некалькі спосабаў прышчэпкі пладовых дрэў, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца вясной.

  • Палепшаная капуліроўка пладовых дрэў найпрасцейшая ў выкананні і пры гэтым эфектыўная. Яе праводзяць ранняй вясной, да таго як набракнуць пупышкі. Падыходзіць для яблыні, грушы, алычы, слівы, чарэшні, вішні, вінаграду.
  • Прышчэпка за кару — ідэальны спосаб для прышчэпкі дарослых (узросту 3—10 гадоў) дрэў або для работы з тоўстым прышчэпкам. Аптымальны тэрмін для правядзення — падчас руху соку, калі кара добра аддзяляецца ад драўніны. Падыходзіць для яблыні, грушы і іншых семечкавых культур.
  • Прышчэпка ў расшчэп — адзін з найбольш хуткіх спосабаў. Час для прышчэпкі — да таго, як пачнецца рух соку і прачнуцца пупышкі. Падыходзіць для яблыні, грушы, алычы, слівы, чарэшні, вінаграду.

Аптымальны дыяметр прышчэпка — ад 0,7 см, прышчэпы — 0,7—1,5 см.

Час

  • Тэрміны прышчэпкі абрыкоса выпадаюць на канец красавіка — пачатак мая. Часцей за ўсё выкарыстоўваюць прышчэпку ў расшчэп, за кару (у пачатку руху соку) і мастком (падчас актыўнага руху соку).
  • Тэрміны прышчэпкі яблыні: сакавік—красавік (прышчэпка чаранкамі), красавік — пачатак мая (акуліроўка, або прышчэпка вочкам).
  • Тэрміны прышчэпкі грушы: да распускання пупышак (прышчэпка за кару), пачатак руху соку (прышчэпка мастком), пачатак красавіка (у расшчэп), з сярэдзіны вясны (у бакавы зарэз).
  • Тэрміны прышчэпкі вішні — час актыўнага руху соку. Магчымая і летняя прышчэпка, але ў гэтым выпадку (асабліва познім летам) існуе рызыка таго, што прышчэпа не прыжывецца.
  • Прышчэпка слівы вясной, тэрміны якой выпадаюць на яе пачатак (у некаторых рэгіёнах — канец лютага), праводзіцца, напрыклад, у расшчэп і за кару.
  • Тэрміны прышчэпкі чарэшні — з пачаткам руху соку. Таксама прышчэпкі праводзяць на працягу ўсяго лета аж да верасня.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.