Вы тут

На чыгунцы ўсё спакойна!


Узвод патрульна-паставой службы міліцыі грамадскай бяспекі Аршанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце (АУСТ) кругласутачна нясе службу на чыгуначных вакзалах і станцыях.


Камандуе ўзводам капітан міліцыі Сяргей БЯЛКОЎ (на фота ў цэнтры). Мне давялося пазнаёміцца з капітанам і яго напарнікамі па дзяжурстве — інспектарам аддзялення аховы АУСТ малодшым лейтэнантам міліцыі Дзмітрыем ШЫРКЕВІЧАМ і камандзірам аддзялення ўзвода ППСМ старшыной міліцыі Аляксандрам ВАСІЛЬКОВЫМ на станцыі Орша-Цэнтральная.

— Любы чыгуначны вакзал — зона павышанай небяспекі, а такі буйны чыгуначны вузел, як у Оршы, тым больш, — кажа Сяргей Уладзіміравіч. — Мы пільна адсочваем сітуацыю на платформах, перонах і ў вакзальным будынку, суправаджаем пасажырскія цягнікі, электрычкі і саставы рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній.

Праз усходнія чыгуначныя вароты нашай краіны ў суткі праходзіць сто пяцьдзясят два пасажырскія саставы, а пасажырапаток у суткі складае ад чатырох да васьмі тысяч чалавек. Супрацоўнікам міліцыі неабходна кантраляваць кожны састаў, каб трымаць належны ўзровень правапарадку.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».