Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!
Віншую вас з прафесійным святам — Днём міліцыі.
Кожны дзень і кожную гадзіну вы знаходзіцеся на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю. Абараняючы правапарадак, гарантаваныя Канстытуцыяй правы, свабоды і жыццё грамадзян, робіце важкі ўнёсак у захаванне стабільнасці ў грамадстве, умацаванне суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Перакананы, што асабовы склад органаў унутраных спраў будзе і надалей эфектыўна адказваць на ўсе выклікі і пагрозы і, прымнажаючы слаўныя традыцыі, з гонарам і годнасцю служыць Айчыне.
У гэты святочны дзень жадаю ўсім супрацоўнікам міліцыі, ветэранам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, поспехаў у нялёгкай, але вельмі важнай і патрэбнай працы на карысць нашай краіны і народа.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.