Напярэдадні Дня міліцыі ў Міністэрстве ўнутраных спраў падвялі вынікі конкурсу на найлепшую фота- і відэаработу. Яны былі прысвечаны дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў нашай краіны.
За тры месяцы на адрас міністэрства прыйшло больш чым тры сотні работ. Адметна, што геаграфія ўдзелу ахапіла ўсе раёны Беларусі.
— Гэта адно з нестандартных мерапрыемстваў, якое праводзіцца сёлета. Галоўнае ў здымках — радасць і ўсмешка, якая пануе ў вачах дзяцей. Цікава, што аматары на роўных спаборнічалі з прафесіяналамі і нярэдка перамагалі, — заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Сяргей Хаменка. — Таму выбраць пераможцаў было для нас складана. Нецікавых работ не было. Кожная з іх адметная як па выкананні, так і па ўкладзеным у яе змест сэнсе... А ў выніку выбралі самыя жыццярадасныя здымкі.
Дасланыя работы датычыліся розных аспектаў. Большасць з іх закранала дзейнасць Дзяржаўтаінспекцыі. Напрыклад, у намінацыі «Дарожная бяспека» перамогу атрымала серыя сацыяльных відэаролікаў, створаная Сяргеем Марозавым. Вельмі актыўна ў конкурсе ўдзельнічалі дзеці. Іх бяспецы і марам былі адведзены намінацыі «Міліцыя — дзецям» і «Я б у міліцыю пайшоў».
Адкрывалі ж цырымонію ўзнагароджання лаўрэаты намінацыі «Гістарычная спадчына». Прыз і дыплом пераможцы атрымала Аляксандра Дудзецкая. Яна аўтар здымка «Ускладанне кветак загінуламу яфрэйтару С. Захараву». Герой яго — вайсковец, які служыць у часці 3214. Ён аддае даніну памяці салдату, што загінуў у Ваўкавыскім раёне. Але не падчас Вялікай Айчыннай, а ўжо пасля вайны, калі па лясах хаваліся ўзброеныя банды.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.