Вы тут

Хатняя энцыклапедыя. Робім смачныя букеты з пячэння і садавіны


Салодкі падарунак, несумненна, прыйдзецца па душы і густу кожнай жанчыне, асабліва калі гэта букет, зроблены сваімі рукамі.


З пячэння

Спатрэбіцца: шпажкі для шашлыка, пячэнне рознай формы і памеру і мармеладкі.

У першую чаргу на шпажку наколваецца мармелад, гэта трэба для таго, каб печыва не слізгала. Далей нанізваецца печыва. Пячэнькі могуць адрознівацца і па форме і па памеры, а завяршаюць фарміраванне кветкі мармеладам. Можна зрабіць некалькі такіх кветак і паставіць у прыгожую вазачку ці шклянку.

А для раўнавагі, каб шклянка моцна стаяла і не падала, можна напоўніць яе каляровымі дражэ.

Каб салодкі букет атрымаўся не толькі смачным, але і прыгожым, лепш за ўсё выкарыстоўваць каляровы мармелад, а пячэнне можна падабраць, зыходзячы з пераваг чалавека, для якога букет прызначаны ў якасці падарунка.


З садавіны

Перад тым як прыступіць да стварэння букета, вызначцеся з каляровай гамай. Арганічней за ўсё глядзяцца кампазіцыі, у якіх прысутнічаюць два-тры колеры.

Садавіну для букета можна выкарыстоўваць любую. Выбірайце прыгожыя шчыльныя непераспелыя плады без якіх-небудзь пашкоджанняў. Сакавітыя фрукты могуць пацячы.

Усё адабранае неабходна памыць і добранька працерці, каб прыбраць вільгаць.

Для мацавання спатрэбяцца драўляныя шпажкі. Іх ідэальная даўжыня — 30 см, мінімум — 25 см. Калі выкарыстоўваць кароткія, сабраць букет будзе вельмі складана. Шпажак для аднаго фрукта спатрэбіцца некалькі штук.

Таксама неабходна падрыхтаваць скотч, нажніцы, упаковачную паперу і стужку або вяровачку. Паперу падбірайце пад каляровую гаму букета.

Садавіну варта дапоўніць дэкаратыўнай ці жывой зелянінай. А яшчэ ў букет дадаюць сухафрукты, ягады, гародніну, кветкі, цукеркі і розныя тэматычныя ўпрыгажэнні.

Насадзіце садавіну і іншыя элементы на шпажкі.

Устаўце іх у кожны фрукт на некаторай адлегласці адну ад адной, не пратыкаючы наскрозь. Калі плод маленькі, дастаткова будзе адной палачкі. Для больш буйных выкарыстоўвайце мінімум дзве-тры шпажкі.

Пераканайцеся, што плады шчыльна сядзяць на шпажках. Для гэтага патрасіце фрукт, трымаючы яго за ўваткнутыя палачкі. Калі ён не злятае, то ўсё ў парадку.

Садавіну для букета можна разрэзаць. Вельмі прыгожа глядзяцца ўсе цытрусавыя, ківі і гранат. Можна падзяліць іх напалам або зрэзаць толькі верхавіну, агаліўшы яркую мякаць. А каб плады не абветрыліся, вельмі шчыльна абматайце паверхню харчовай плёнкай. Можна прыкрыць кавалачак, ужо насаджаны на шпажку ці спачатку загарнуць фрукт у плёнку, а потым праткнуць яго.

Размясціць садавіну і іншыя элементы можна па-рознаму. Напрыклад, змясціць у цэнтры самы буйны або яркі плод. Калі садавіна аднолькавага памеру, размяшчайце яе так, каб розныя колеры раўнамерна размеркаваліся па букеце. Усё залежыць ад вашай фантазіі.

Калі ўся садавіна і іншыя элементы будуць сабраныя, зафіксуйце шпажкі некалькімі пластамі скотча, каб букет не распадаўся. Для надзейнасці можна прайсціся скотчам бліжэй да садавіны. Дробныя дэталі, лісце, кветкі размяшчайце там, дзе бачныя прасветы і шпажкі паміж садавінай.

Фруктовы букет упакоўваюць у паперу гэтак жа, як і звычайны кветкавы.

Перавяжыце букет вяровачкай або стужкай пад каляровую гаму кампазіцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».