Вы тут

«Дынама-Брэст» трэці год запар выйграе Суперкубак Беларусі


Брэсцкае «Дынама» перамагло салігорскі «Шахцёр» і трэці раз запар заваявала Суперкубак Беларусі па футболе. У турніры ўдзельнічаюць леташнія пераможцы чэмпіянату і кубку краіны.


Сустрэча, якая адбылася ў Мінску, завяршылася з лікам 2:0. Галы забілі Габі Кікі (3-я хвіліна) і Павел Савіцкі (30-я). Форвард брэсцкай каманды Арцём Мілеўскі быў выдалены з поля на 49-й хвіліне.

Раней брэсцкае «Дынама» выйгравала Суперкубак Беларусі ў 2018 і 2019 гадах. У мінулым сезоне «Дынама» стала чэмпіёнам Беларусі, «Шахцёр» заваяваў кубак краіны. Матч за Суперкубак традыцыйна адкрывае новы футбольны сезон.

Упершыню за гісторыю турніру, які праводзіцца з 2010 года, у розыгрышы не ўздзельнічаў барысаўскі «БАТЭ».

На гульні зафіксавана максімальна магчымая наведвальнасць для дадзенага стадыёна — 3000 чалавек.

Дзмітрый Суганяеў

Фота аўтара


Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.