Вы тут

У Мінскім гарсавеце — новы старшыня


3 сакавіка на 14-й пазачарговай сесіі Мінскага гарадскога Савета яго дэпутаты аднагалосна абралі Андрэя Бугрова новым старшынёй.


Калегі палічылі, што яго дэпутацкая дзейнасць у Лошыцкай выбарчай акрузе № 9, папярэдняя плённая работа ў Савеце на пасадзе старшыні камісіі па галоснасці, самакіраванні і правапарадку дае падставы разлічваць на паспяховыя вынікі Андрэя Бугрова ўжо ў якасці кіраўніка гарсавета. Нагадаем, яго папярэднік — Васіль Панасюк — быў абраны ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання.

Што вядома пра Андрэя Бугрова? Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і вайскоўца, 44 гады. Мае дзве вышэйшыя адукацыі — юрыдычную і эканамічную. Спачатку атрымаў дыплом Інстытута сучасных ведаў, а затым Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У свой час працаваў на розных пасадах у Беларусбанку і шэрагу сталічных кампаній. У 2007 годзе перайшоў у адкрытае акцыянернае таварыства «Цэнтрэнергамантаж». Гэта, нагадаем, адна з найбуйнейшых у Беларусі спецыялізаваных арганізацый у энергетычным будаўніцтве. Там працаваў і непасрэдна перад выбраннем старшынёй гарсавета: быў намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце — кіраўніком аддзела па рабоце з персаналам. Так што пастаянна падтрымліваў кантакт з людзьмі.

Журналісты звярнулі ўвагу на лейтматыў выступлення Андрэя Бугрова адразу пасля выбрання: новы старшыня параіў дэпутатам любіць свой горад і разумець яго жыхароў, рабіць іх жыццё камфортным і прыстасаваным для рэалізацыі амбіцый, здольнасцяў і талентаў.

Што датычыцца канкрэтных захадаў, то Андрэй Бугроў, напрыклад, мяркуе разам з калегамі больш актыўна засяродзіцца на праблемах, звязаных з кіраваннем камунальнай уласнасцю сталіцы, уцягненнем у гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. Зразумела, у планах і вырашэнне сацыяльных пытанняў мінчан, дапамога сталым, інвалідам, нямоглым і адначасова больш шчыльная работа з моладдзю.

Леанід ТУГАРЫН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».