Вы тут

Курсанты Магілёўскага інстытута МУС правялі ўрачыстую цырымонію забору зямлі з брацкай магілы


Да міжнароднай акцыі памяці «У гонар агульнай Перамогі», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, далучыліся супрацоўнікі і курсанты Магілёўскага інстытута МУС.


Яны правялі ўрачыстую цырымонію забору зямлі з брацкай магілы байцоў батальёна міліцыі і воінаў 394-га стралковага палка 11-й стралковай дывізіі, якая знаходзіцца пад Магілёвам каля вёскі Гаі. Падчас мітынгу намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні палкоўнік міліцыі Дзмітрый Пануждаеў нагадаў курсантам пра неўміручы подзвіг абаронцаў, якія ўлетку 1941 года пад камандаваннем капітана міліцыі Канстанціна Уладзімірава цаной уласнага жыцця стрымлівалі тут мацнейшыя па колькасці і ўзбраенні сілы ворага.

Акцыі па заборы зямлі з месцаў воінскай славы і гібелі мірнага насельніцтва ў час вайны праходзяць па ўсіх раёнах Беларусі, пачынаючы з мая мінулага года. У мерапрыемствах бяруць удзел ветэраны, прадстаўнікі ўлады, працоўныя калектывы, моладзь. Гэта робіцца дзеля таго, каб нагадаць моладзі, якой цаной далася Перамога, і ўшанаваць памяць тых, хто ахвяраваў за яе свае жыцці.
9 Мая капсулы з зямлёй будуць змешчаны ў крыпту Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску для вечнай малітоўнай памяці. У праекце таксама бяруць удзел рэгіёны Расіі, Украіны і іншых краін блізкага замежжа.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Зямля з пахам вайны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Спорт

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.