Вы тут

Астраўная правінцыя развівае гандаль


 Хайнань узаемадзейнічае з 183 краінамі і рэгіёнамі свету.


Па дадзеных Хайкоўскай мытні, летась аб'ём знешняга гандлю правінцыі   Хайнань, што на поўдні Кітая, дасягнуў 90,59 млрд юаняў (каля 13,21 млрд. долараў), павялічыўшыся на 6,8 працэнта ў гадавым выражэнні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У мінулым годзе аб'ём экспарту правінцыі склаў 34,37 млрд юаняў, што на 15,4 працэнта  больш, чым годам раней, а аб'ём імпарту павялічыўся на 2,1 працэнта ў параўнанні з паказчыкам у 2018-м - да 56,22 млрд юаняў. Імпарт у правінцыю бяспошлінных тавараў летась прадэманстраваў імклівы рост - на 89,7 працэнта - да 13,27 млрд юаняў.

 У 2019 годзе аб'ём знешняга гандлю правінцыі  Хайнань з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" склаў 35,23 млрд юаняў, павялічыўшыся на 10,6 працэнта, заняўшы 38,9 працэнта  ад агульнага аб'ёму паказчыка правінцыі.  Тавараабарот правінцыі з краінамі АСЕАН дасягнуў 27,77 млрд юаняў з гадавым прыростам на 42,3 працэнта  і склаў 30,7 працэнта  ад агульнага паказчыка.

 Летась Хайнань мела гандлёвыя сувязі з 183 краінамі і рэгіёнамі свету, што акаалася на 13,7 працэнта  больш, чым у 2018 годзе, адзначыла Цзюй Чуньмэй, кіраўнік аддзела па статыстычнаму аналізу Хайкоўскай мытні.

Прэв'ю: lh3.googleusercontent.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.