Вы тут

У Пекіне звыш 21,5 млн жыхароў


Гэта на 6 тысяч менш, чым у 2018-м.


Па стане на канец мінулага года колькасць насельніцтва, якое пастаянна пражывае ў кітайскай сталіцы, дасягнула 21, 536 млн чалавек, што на 6 тыс. менш, чым годам раней.  Пра гэта паведамілі ў пекінскім муніцыпальным статыстычным упраўленні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Паводле афіцыйных дадзеных, сярод гэтай колькасці 18,65 млн мясцовых жыхароў(86,6 працэнта) і прыкладна 7,46 млн прыезджых (34,6 працэнта). Шчыльнасць насельніцтва ў горадзе склала 1312 чалавек на квадратны кіламетр.

Паводле папярэдніх разлікаў, у 2019 годзе аб'ём валавога рэгіянальнага прадукту Пекіна па супастаўным цэнах вырас на 6,1 працэнта -  да 3 трлн 537 млрд юаняў (510, 5 млрд долараў).  Гэты ж паказчык у разліку на душу насельніцтва склаў 164 тысячы юаняў (23,6 тыс. долараў).

Як адзначылі ў статыстычным ведамстве, у мінулым годзе ў кітайскай сталіцы назіралася стабільнае функцыянаванне эканомікі, павышэнне якасці яе развіцця і аптымізацыя структуры попыту. Рэальны наяўны падушавы даход жыхароў Пекіна з улікам цэнавага фактару па выніках мінулага года вырас на 6,3 працэнта, што на 0,2 працэнтнага пункта вышэй дынамікі росту ВРП.  У прыватнасці, заработная плата вырасла на 9,4 працэнта, што на 2,4 працэнтнага пункта вышэй, чым год таму.

Па стане на канец 2019 года ў Пекіне налічвалася 585 розных устаноў сацыяльнага забеспячэння.  У параўнанні з мінулым годам з'явілася 76 новых дзіцячых садкоў.

Прэв'ю: ekd.me

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.