Вы тут

Палац Патала ўпершыню правёў відэатур


У рэжыме рэальнага часу.


Палац Патала, архітэктурны помнік у Тыбецкім аўтаномным раёне (Паўднёва-Заходні Кітай), правёў першы за сваю 1300-гадовую гісторыю відэатур у рэжыме рэальнага часу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Ён пабудаваны ў VII стагоддзі і ўяўляе ўзор антычнай архітэктуры і служыць домам для больш за 100 тысяч культурных рэліквій. Палац, які таксама ўключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, быў закрыты для наведвання 27 студзеня ў прафілактычных мэтах.

Анлайн-трансляцыя тура прайшла на папулярнай кітайскай платформе электроннай камерцыі Таабаа, вынікае з дадзеных адміністрацыі палаца. Экскурсавод у рэжыме прамога патокавага вяшчання распавёў гісторыю архітэктурнага помніка ля падножжа гары, дзе ён быў пабудаваны.

У ходзе гадзіннай сесіі экскурсавод правёў гледачоў па традыцыйным маршруце і расказаў ім тонкасці выканання яго архітэктурных элементаў і абароны культурных каштоўнасцяў. Тур таксама падарыў рэдкую магчымасць скласці ўяўленне аб ходзе лічбавізацыі старажытных літаратурных помнікаў, якія захоўваюцца ў палацы, а таксама атрымаць асалоду ад яго залатых стрэхаў.

Паводле ацэнак, анлайн-трансляцыя набрала каля 920 тысяч праглядаў, што складае больш за палову ад агульнай колькасці наведвальнікаў гістарычнага аб’екта за год. Палац працягне ў далейшым праводзіць прамыя відэатрансляцыі з выстаў яго культурных рэліквій, паведамілі ў бюро адміністрацыі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.