Вы тут

Парк Сіху ў Кітаі адкрылі для турыстаў


Адзінае патрабаванне: надзяваць маскі.


У Ханчжоў (правінцыя Чжэцзян, Усходні Кітай) адкрыты доступ да выбітнасцяў ландшафтнага парку Сіху, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Парк кантралюе колькасць наведвальнікаў у рэальным часе і патрабуе ад усіх адзяваць ахоўныя маскі. Вакол возера Сіху растуць самыя розныя расліны, якія квітнеюць ў розны час года: магнолія, сакура, гібіскус, асмантус. Тут высаджана вялікая колькасць персікавых дрэў і іў. Кажуць, што на адну вярбу прыходзіцца па тры персікавыя дрэвы. Сезон цвіцення персікаў ў Ханчжоў звычайна доўжыцца з канца лютага да сярэдзіны красавіка. Зараз у раёне возера маецца 14 раёнаў, дзе вырошчваюць лотасы.

Дзякуючы таму, што гарадскія ўлады надаюць вялікую ўвагу абароне навакольнага асяроддзя, экалагічная сітуацыя ў раёне возера Сіху паступова паляпшаецца. Навокал жывуць крыжанкі і зімародка, у возеры сустракаюцца карпы, а сярод дрэў на берагах можна пабачыць стрыжоў.

Традыцыйна налічваюць дзесяць лепшых відаў возера Сіху, пра кожны з якіх маецца фраза з чатырох іерогліфаў; разам яны вядомыя як «10 відаў Сіху» . Кожны з іх пазначаны стэлай, на якой выгравіраваны іерогліфы, напісаныя пэндзлем імператара, які кіраваў пад дэвізам «Цяньлун». Так што фоткі тут можна зрабіць проста шыкоўныя!

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.