Выраб гаючага напою і рэалізацыю яго насельніцтву пачалі прадпрыемствы паўднёвых раёнаў вобласці. Лясніцтвы Маларыцкага раёна размясцілі інфармацыю пра месцы продажу гатовага прадукту і пра тое, як займацца саманарыхтоўкай. Калі купляць напой у лясніцтве, цана яго складзе 15 капеек за літр.
— Сок пакуль рухаецца не вельмі актыўна, пра масавую нарыхтоўку казаць рана, — паведаміў карэспандэнту «Звязды» намеснік дырэктара Брэсцкага абласнога вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Ілья ШПАК. — Брэсцкі і Лунінецкі лясгасы прадалі першыя тоны бярозавіку насельніцтву і пачынаюць нарыхтоўваць прамысловыя партыі.
Паводле слоў суразмоўніка, займацца гэтым будуць усе 14 лясгасаў раёна, 10 з іх маюць намер пастаўляць гаючы напой на перапрацоўчыя прадпрыемствы. У Літву прадукцыю плануюць адпраўляць Лунінецкі, Пінскі, Івацэвіцкі і Ганцавіцкі лясгасы.
Летась на Брэстчыне нарыхтавалі амаль шэсць тысяч тон соку, цяпер разлічваюць на такія ж аб'ёмы. Зрэшты, усё будзе залежаць ад надвор'я, якое рэгулюе яго рух.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».